Усяго патроху

Калашнікаву – 90 гадоў

10 лістапада спаўняецца 90 год стваральніку аўтамата Калашнікава — Міхаілу Калашнікаву.

Ён нарадзіўся ў 1919 г. у Алтайскай губерні. А ўжо ў 1930 г. сям’я Калашнікавых была раскулачаная і высланая ў Сібір на пасяленне.

З пачаткам вайны Міхаіл Калашнікаў адразу трапляе на фронт у якасці камандзіра танка, аднак ўжо ў кастрычніку быў цяжка паранены і шпіталізаваны.

Менавіта падчас лячэння ў шпіталі Калашнікаў і распрацаваў першую версію свайго знакамітага аўтамата.

Цікава, што спачатку новая зброя была забракаваная. І атрымала наступную ацэнку: «Пісталет‑кулямёт Калашнікава больш складаны і дарагі ў вытворчасці, чым ППШ‑41 і ППС, і патрабуе прымянення дэфіцытных матэрыялаў і павольных фрэзерных прац. Таму, нягледзячы на шматлікія перавагі (малая вага, даўжыня, магчымасць вядзення адзіночнага агню, удалае сумяшчэнне механізмаў, кампактны шомпал і інш.), у цяперашнім сваім выглядзе прамысловай цікавасці не ўяўляе».

Аднак на фронт М.Калашнікаў больш не вярнуўся. Спачатку працаваў у Навукова‑даследчым палігоне стралковай зброі, а пасля вайны на Іжэўскім мотазаводзе. Дзе і была наладжана вытворчасць знакамітага АК‑47.

Пазней аўтамат шмат разоў удасканальваўся і мадэрнізаваўся. На сёння гэта адзін з самых пашыраных відаў зброі ў свеце. Ён нават ёсць у гербах некаторых краін. А яго стваральнік больш за дзесяць разоў узнагароджваўся разнастайнымі ордэнамі і з’яўляецца лаўрэатам Ленінскай і Сталінскай прэмій, а таксама дзяржаўнай прэміі Расіі і нават Літаратурнай прэміі імя Суворава. Стваральнік аўтамата настолькі палюбіўся жыхарам Іжэўска, што тыя нават паставілі яму прыжыццёвы помнік.

Брэнд «Калашнікаў» выкарыстоўваецца не толькі ў вытворчасці зброі. Сёння існуюць парасоны, нажы, гадзіннікі і нават гарэлка «Калашнікаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць