Грамадства3838

Лукашэнка на суботніку падарыў Азаронку кувалду

На відэа, распаўсюджаным лукашэнкаўскай прэс-службай, Лукашэнка дае ў рукі адыёзнаму прапагандысту кувалду, перад гэтым «па-бацькоўску» паправіўшы на ім шапку.

Лукашэнка адыходзіць ад прапагандыста і кідае фразу: «Каб ведалі», атачэнне апладзіруе. 

«Беларускі Тор набыў свой молат», — цешыцца Лукашэнкава прэс-служба.

Кувалда цягам апошняга года стала шырокавядомым па ўсім свеце злавесным сімвалам беззаконня і бесчалавечнасці. Менавіта пры дапамозе гэтага інструмента наёмнікі з ПВК «Вагнер» без суда і следства караюць смерцю людзей, якія нейкім чынам перад імі правініліся, прытым нават не хаваюцца, а запісваюць на відэа і праз свае каналы яго распаўсюджваюць.

Асабліва рэзанансным было такое пакаранне летась у лістападзе былога зняволенага Яўгена Нужына, які завербаваўся ў «Вагнер» з калоніі, патрапіў ва ўкраінскі палон, там запісаў некалькі відэа з крытыкай пуцінскага рэжыму, а пасля быў адпраўлены назад у Расію ў рамках абмену зняволенымі. 

«Вагнераўская» кувалда шырока выкарыстоўваецца расійскай і прарасійскай прапагандай. Яе высылаюць у еўрапейскія структуры, кідаюць на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў, адпраўляюць на фронт у складзе гуманітарнай дапамогі, дораць у школьныя музеі, прыносяць на пахаванні і гэтак далей.

Лукашэнка з Азаронкам разыгранай сцэнкай цалкам упісваюцца ў гэты трэнд. Можна меркаваць, што яна не спантанная, а загадзя спланаваная, і праз гэта кіраўнік рэжыму з яго топ-прапагандыстам публічна дэманструюць сімпатыі да расійскіх наймітаў і іх нялюдскіх метадаў.

Праява асаблівага цынізму — што гэта робіцца не дзе-небудзь, а ва ўсебеларускім месцы смутку па ахвярах часоў Другой сусветнай вайны — мемарыяльным комплексе «Хатынь».

 Чытайце таксама:

Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times

«Прызнання мала. Павінна быць пакаранне». Два былыя вагнераўцы расказалі на камеру пра свае злачынствы

Прыгожын патроліў прэзідэнта Швейцарыі навагрудскім сырам

Каментары38

  • Грыня, ку-ку!
    22.04.2023
    Хай гэты абібок дуе працаваць на завод ці на калгасны мехдвор, інструмант мае. Зараз якраз сезон вясновых палявых работ.
  • Ёсік
    22.04.2023
    Вар'ят. Ходзяць чуткі, што прысутнічаў пры выкананьні смяротных пакараньняў. Чуткі потым становяцца праўдай. "Да які ў мяне малы, хлусьня", калісьці казаў. А потым малы ў гумавых боціках бетон раўняў з татам.
  • ром
    22.04.2023
    Как в рф начнется.. посмотрим на них
    А уже скоро и они это знают
    Азаронка в зимбабве не возьмут))

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць