Свет44

Былога прэм'ера і кіраўніка спецслужбы Казахстана асудзілі на 18 гадоў калоніі

Былога прэм'ер-міністра і кіраўніка Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана Карыма Масімава асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд быў сёння абвешчаны ў спецыялізаваным міжраённым судзе па крымінальных справах горада Астаны, паведамляе Tengri News.

Карым Масімаў. Фота: tengrinews.kz

Карым Масімаў быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, гвалтоўным захопе ўлады і перавышэнні ўлады ды службовых паўнамоцтваў. Ён таксама пажыццёва пазбаўлены права займаць пасады на дзяржслужбе і пазбаўлены ўсіх званняў і дзяржаўных узнагарод.

Карым Масімаў — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Пры ім ён двойчы, у 2007-2012 і 2014-2016 гадах быў прэм'ер-міністрам краіны, а ў прамежку паміж гэтым, у 2012-2014 гадах, узначальваў прэзідэнцкую адміністрацыю. З 2016 года і да студзеньскіх падзей 2022-га гэты чалавек узначальваў Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана (аналаг нашага КДБ).

У нулявыя гады ён пэўны час разглядаўся як адзін з найбольш верагодных пераемнікаў Назарбаева, аднак, як гаварылі, яму моцна перашкаджалі чуткі пра ягонае нібыта не казахскае, а уйгурскае паходжанне: у Казахстане гэта мае немалое значэнне. Хоць, вядома, на тое былі, відаць, і больш сур'ёзныя падставы.

Карым Масімаў страціў сваю высокую пасаду 5 студзеня 2022 года, падчас масавага пратэснага руху ў Казахстане. Неўзабаве пасля таго ён быў узяты пад варту і супраць яго распачалі крымінальную справу. Многія аналітыкі разглядаюць ягоны пераслед у кантэксце змагання цяперашняга казахстанскага лідара Касым-Жамарта Такаева са спадчынай свайго папярэдніка, так званай «дэелбасізацыяй» краіны.

Каментары4

  • Woodoo Cult
    24.04.2023
    Гость, и латушке? 
  • Железный Дровосек
    24.04.2023
    А ведь планировалось вечно править. Ну или почти.А тут «ху*к, вы слушаете Маяк!»
    Вот это поворот.
    Да,карпенков с балабай?
  • Ян Севярын Бакей
    25.04.2023
    Железный Дровосек ,думаю, крпенкі, карпенкавы, караевы ды іншыя балабы проста па роўню свайго інтэлекту арганічна не ў стане заўважыць гэтую навіну і тым больш прымерыць на сябе. яны натуральна лічаць, што паймалі Бога за бараду і цяпер  неабмежаваны доўгі час могуць тварыць ўсё, што ім задумаецца.

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў17

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў17

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць