Усяго патроху77

Кампанія Mattel выпускае ляльку Барбі з сіндромам Даўна

Новая лялька — частка лініі Mattel Barbie Fashionistas, мэта якой — прапанаваць дзецям разнастайныя ўяўленні аб прыгажосці і змагацца са стыгматызацыяй, звязанай з фізічнымі асаблівасцямі. Так, яшчэ раней з’явіліся лялькі з пратэзам нагі, слыхавым апаратам, у інвалідным вазку і з вітыліга.

Новая Барбі мае цела, падобнае да таго, якое маюць жанчыны з сіндромам Даўна: кароткую фігуру і падоўжаны торс. Твар мае круглявую форму, вушы меншага памеру, плоскае пераноссе, міндалепадобныя вочы. Для таго, каб цацка атрымалася праўдападобнай, яе стваральнікі кансультаваліся з медыкамі і з амерыканскім Нацыянальным таварыствам людзей з сіндромам Даўна.

«Наша мэта — даць магчымасць усім дзецям убачыць сябе ў Барбі, а таксама заахвочваць дзяцей гуляць з лялькамі, якія не падобныя да іх саміх», — гаворыцца ў заяве Лізы Макнайт, выканаўчага віцэ-прэзідэнта Mattel і глабальнага кіраўніка Barbie Dolls.

Мастак стварыў унікальныя гульні для беларусаў. У кожнай з іх — глыбокі сэнс

Выйшла настольная гульня «Тутэйшыя» са знакамітымі беларусамі

Каментары7

  • Axel Justas
    26.04.2023
    санта барба, нічога заганнага ў гэтым няма. Павалічыць прыбытак (найчасцей праз павелічэнне продажаў) з'яўляецца асноўнай мэтай любой камерцыйнай арганізацыі. Усе дабрачыннасці магчымыя толькі пасля дасягнення камерцыйнага поспеху, банкруту няма чаго ахвяраваць іншым. 
  • Мыш
    26.04.2023
    санта барба,
    ну i выдатна, бо гэта нармальная прыватная кампанiя, а не "Мотавела" якое-небудзь. А калi паралельна дзецям неназойлiва пакажуць, што быць iншым - нястрашна, дык тым больш малайцы.
  • Казік
    26.04.2023
    У лялек і так ненатуральныя прапорцыі. Таму ні адно дзіцё не зразумее, што лялька зроблена пад Даўна. Маркетынг разлічаны зарабіць на дарослых, якія трасуцца за інклюзіўнасць, але ў гэтым выпадку на інклюзіўнасць не ўплывае

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць