Грамадства

1 000 000 эўра на замежныя стыпэндыі для беларусаў

Напрыканцы ліпеня беларускія маладзёны атрымалі магчымасьць бясплатна навучацца ў галяндзкіх ВНУ. У Нідэрляндах быў створаны фонд, які выдае гранты на навучаньне, што пакрываюць выдаткі на жыцьцё, аплату адукацыі і вандроўкі дахаты.

Напрыканцы ліпеня беларускія маладзёны атрымалі магчымасьць бясплатна навучацца ў галяндзкіх ВНУ. У Нідэрляндах быў створаны фонд, які выдае гранты на навучаньне, што пакрываюць выдаткі на жыцьцё, аплату адукацыі і вандроўкі дахаты.

Эўрапейскія студэнты маюць магчымасьць вандраваць па Эўропе і атрымоўваць адукацыю ў розных краінах. Дзеля гэтага ствараюцца шматлікія праграмы. На жаль, беларусы не ўваходзяць амаль ні ў водную такую праграму. Прымаючы да ўвагі беларускае заканадаўства, якое можна назваць бязьлітасным да тых, хто вырашыў навучацца за мяжой, для беларускай моладзі дагэтуль адначасова існавала шмат зьнешніх бар’ераў для замежнай адукацыі.

Нідэрлянды зрабілі першы крок па зьнішчэньні зьнешняй ізаляцыі беларускай моладзі. «Libertas fund» створаны для падтрымкі моладзі з краінаў, якія агульна прызнаныя недэмакратычнымі. Агульны гадавы бюджэт фонду складае € 1 000 000.

Грант пакрывае выдаткі на аплату навучаньня, асноўных жыцьцёвых выдаткаў, страхоўкі і транспартных выдаткаў на даезд зь Беларусі на Украіну, дзе знаходзіцца амбасада Нідэрляндаў.

Грант выдаецца на 1 год, таму студэнтам неабходна падаваць заяўку на яго перад кожным новым годам навучаньня. Бакаляўры і магістры могуць атрымаць грант на намінальны тэрмін навучаньня + 1 год. Тым ня менш, штогод выдаецца асобны грант і патрэбна штогод падаваць заяўку на яго працяг.

Звычайная акадэмічная праграма ў Галяндыі цягнецца агулам 4 гады, а грант дазваляе 6 год (бакаляўр - 3 гады, грант дазваляе 4, магістар - 1 год, грант дазваляе 2 гады).

Абітурыент мусіць у межах звычайнай працэдуры паступаць у галяндзкую ВНУ, выконваючы ўсе неабходныя для гэтага патрабаваньні. Адначасова ён можа падаць заяўку на атрыманьне гранту на гэта навучаньне ў міжнародны офіс арганізацыі NUFFIC. Гэтая ж арганізацыя можа дапамагчы з пошукам неабходных ВНУ і прадаставіць больш інфармацыі па-ангельску пра грант. Пры атрыманьні паведамленьня аб залічэньні, студэнт атрымоўвае таксама і грант.

Тацяна Хома, Studenty.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі26

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі26

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць