У Расіі прыдумалі, як «мінімізаваць» дэмаграфічныя страты краіны ў вайне. Рашэнне крэатыўнае
У Бураціі прапанавалі замарожваць сперму ўдзельнікаў «спецаперацыі». Усё для таго, каб «мінімізаваць дэмаграфічныя страты краіны», піша «База».

Такую ідэю высунуў доктар эканамічных навук з Бурацкага дзяржуніверсітэта Мікалай Атанаў. Па задумцы навукоўца, дзяржаве варта стварыць генетычны фонд і пры ім жа адкрыць банк спермы.
Гэта дазволіць перад адпраўкай у зону баявых дзеянняў забіраць у вайскоўцаў генетычны матэрыял, але толькі калі яны самі таго захочуць. Пасля гэтага салдацкую сперму трэба замарозіць, лічыць Атанаў.
Калі ж вайсковец загіне або атрымае цяжкае раненне, яго блізкія змогуць «рабіць дзеянні па ўзнаўленні нашчадкаў».
Пры гэтым, як лічыць Атанаў, усе выдаткі аж да ўступлення дзяцей загінулага ў дарослае жыццё павінны ўзяць на сябе ўлады.
Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі са спасылкай на рассакрэчаныя звесткі амерыканскай выведкі днямі заявіў, што на вайне ва Украіне за апошнія пяць месяцаў загінула больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 80 тысяч атрымалі раненні.
-
Ізраіль ліквідаваў камандуючага сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР Макадама, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа
-
Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»
-
Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары
Боюсь ,мент,что даж этому ты не научился.