Культура77

Свет вачыма пацыентаў псіхіятрычнай клінікі

Свет вачыма пацыентаў псіхіятрычнай клінікі 14 лістапада ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца адкрыццё «Выставы ўсіх».

Гэта яркая самабытная падзея ў культурным жыцці беларускай сталіцы, якая адкрывае завэлюмаваныя з’явы актуальнага мастацтва Менска. Мастацтва, якое існуе за сценамі рэжымнага аб’екта — псіханеўралагічнага інтэрната №3 (Навінкі).

«Выстава ўсіх» — гэта экспазіцыя прац пацыентаў інтэрната, непрафесійных мастакоў, якія складаюць касцяк майстэрні «Дом».

Як адзначаюць арганізатары, «Выстава ўсіх» — гэты лагічны, хоць і трохі адтэрмінаваны працяг знаёмства з творчасцю пацыентаў псіханеўралагічнага інтэрната ў рамках праекта дэвіянтнага мастацтва арт «Ну‑ВА!».

Да гэтай выставы мастакі выстаўляліся «паштучна». Напрыклад, Генадзь Грышаль мае ў сваёй творчай скарбонцы дзве персанальныя выставы ў сталічнай галерэі «Падземка», а Міхась Буліч прэзентаваў свае працы на міжнародным фэсце «ДАХ‑9».

У сваю чаргу «Выстава ўсіх» — гэта першая своеасаблівая спроба аб’яднаць творчасць усіх аўтараў, якія насяляюць майстэрню «ДОМ», пад адным дахам галерэі.

Арт‑куратар Дар’я Яскевіч адзначае, што падрыхтоўка да дадзенай выставы ішла цягам года.

‑ Цягам года мы збіралі матэрыялы і зараз выстаўляем прадукт, які выйшаў з‑пад пэндзляў мастакоў. З любоўю і іроніяй, — кажа куратар. — Дэвіянтнае мастацтва — ніколькі не дэвіянтна… Яно наіўнае, сумнае, пацешнае, звычайнае і проста выдатнае па сваёй сутнасці. Гэта «мастацтва без аглядкі», але з жаданнем быць. А «быць» — адзіная функцыя мастацтва, ды і наша таксама».

«Выстава ўсіх», як бы прэтэнцыёзна не гучала яе назва, сапраўды абяцае стаць падзеяй для ўсіх, хто жадае зірнуць за шырму штодзённасці вачымі мастака псіханеўралагічнага інтэрната.

Адкрыццё выставы адбудзецца 14 лістапада ў 16:00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Крапоткина, 44). Наведвальнікаў чакаюць выступы і перформансы з удзелам тэатра «Альтэр эга», Лёшы Чэканоса і «Лабараторыі Абсурду».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць