Культура

Стала вядома, як будзе выглядаць надмагілле Змітрака Бядулі

У аснове помніка пісьменніка-«нашаніўца» — пліта, якая сімвалічна будзе нагадваць ніву пад парывам ветру.

Эскізны варыянт надмагільнага помніка Змітраку Бядулю. Скрыншот з відэарэпартажу АНТ

У рэпартажы, які выйшаў учора на АНТ, упершыню паказалі зацверджаны эскізны варыянт помніка Змітраку Бядулю, які паставяць на ягонай магіле на Усходніх могілках.

Беларускі пісьменнік і паэт Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) памёр у эвакуацыі ў казахстанскім Уральску 3 лістапада 1941 года. Там і быў пахаваны. У 2020 годзе адбылося перапахаванне ў Мінску на Усходніх могілках. Тады адбыўся казус: нерэлігійнага яўрэя перапахавалі з удзелам бацюшкі, а на магіле паставілі праваслаўны крыж з рускамоўным надпісам.

Змітрок Бядуля спачатку дэбютаваў з беларускамоўнымі творамі ў «Нашай Ніве», а ў 1914 годзе быў прызначаны сакратаром у газету, рэдактарам-выдаўцом якой тады быў Янка Купала. 

Партрэтная выява Змітрака Бядулі на эскізным варыянце помніка. Скрыншот з відэарэпартажу АНТ

Аўтар помніка Змітраку Бядулю — скульптар Сяргей Гумілеўскі, які патлумачыў сваю задуму тэлеграм-каналу «Спадчына». Надмагільны помнік будзе выкананы ў выглядзе асіметрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце — бронзавая скульптурная выява паэта ў часе паэтычнага роздуму. Асіметрыя надмагільнай пліты таксама мусіць надаваць помніку паэтычнае гучанне. Падыход да помніка плануюць зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля і праз шмат гадоў вярнуўся на радзіму. Вышыня помніка — 180 сантыметраў, такое абмежаванне ўстаноўлена законам «Аб пахаваннях і пахавальнай дзейнасці».

Для вытворчасці і ўстаноўкі помніка неабходна сабраць 12,5 тысячы рублёў. 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян узяць удзел у дабрачынным зборы сродкаў і зрабіць грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс3

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя18

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць