Грамадства77

Сула, Дудуткі, Дукора — колькі каштуе адпачынак у беларускіх парках культуры і гісторыі

Для адпачынку летам у Беларусі можна з'ездзіць у музеі гісторыі і культуры пад адкрытым небам. Самыя папулярныя з іх — «Вялікае княства Сула», «Дудуткі», «Дукорскі маёнтак». Акрамя звыклых магчымасцяў загараднага адпачынку там можна пазнаць шмат новага, наведаць экскурсіі. Myfin.by паглядзеў, колькі каштуе такі адпачынак.

Музей у вёсцы Сула

Усяго 49 кіламетраў ад Мінска — і вы ў музеі інтэрактыўнай гісторыі «Вялікае княства Сула». Музей знаходзіцца на беразе прыгожага возера з аднайменнай назвай.

За 25 рублёў для дарослых і 15 рублёў для дзяцей у Суле можна набыць экскурсію і палюбавацца адкрытымі гістарычнымі аб'ектамі: стаянкай старажытнага чалавека, вёскай вікінгаў, пляцоўкай дахрысціянскіх вераванняў і іншымі займальнымі месцамі. У цану экскурсіі таксама ўваходзіць катанне на брычцы і дакары, наведванне музея батлейкі з кароткім гумарыстычным спектаклем, ігры на шматфункцыянальнай дзіцячай пляцоўцы.

Фота: parksula.by

На тэрыторыі музея можна арандаваць альтанку з мангалам. Цана — 40 рублёў за гадзіну. Ёсць магчымасць пракаціцца на кані. Адно кола такой язды з індывідуальным інструктарам абыдзецца ў 15 рублёў.

Для тых, хто пражывае ў гатэлях Сулы, адчыненыя дзверы міні-SPA-комплексу. За 150 рублёў можна атрымаць асалоду ад СПА-працэдур на працягу дзвюх гадзін.

Праехацца па коннай чыгунцы можна за 8 рублёў для дарослага і 5 рублёў для дзіцяці.

На тэрыторыі Сулы ёсць рэстараны «Пан Старкi», «Шынок», «Каралеўская асамблея» і «Ля брамы». Тут можна пакаштаваць беларускую і славянскую кухню, у тым ліку дранікі, бліны з мачанкай, поліўку «Па-налібоцку» і шмат іншага.

Музейны комплекс «Дудуткі»

За 40 кіламетраў ад сталіцы ў Пухавіцкім напрамку знаходзіцца музейны комплекс «Дудуткі». Тут наведвальнікам дэманструюць асаблівасці старажытнага побыту беларусаў, народныя промыслы і рамёствы. Гасцям прапануюць экскурсіі па комплексе, дэгустацыю самабытных страў, наведванне заасада і катанне на конях.

Фота: bus.by

Экскурсія па Дудутках з наведваннем млына і пачастункамі каштуе 27 рублёў на чалавека.

Арэнда залы ўмяшчальнасцю да 40 чалавек абыдзецца ў 75 рублёў на чалавека, а арэнда гасцявога дома — 600 рублёў у суткі. 

Недалёка ад музейнага комплексу знаходзіцца гатэль «Пціч», дзе можна арандаваць нумар за 80 рублёў за суткі. Адзначыць дзень нараджэння ці вяселле на прыродзе ў Дудутках можна ў альтанцы. Арэнда альтанкі да 50 чалавек каштуе 15 рублёў на чалавека.

Папарыцца ў лазні на тэрыторыі Дудутак будзе каштаваць 280 рублёў за 3-4 гадзіны.

На тэрыторыі музейнага комплексу знаходзяцца сыраварня, кавярня «Шынок» і іншыя рэстараны, майстэрня дрэваапрацоўкі, ганчарная майстэрня, птушыны двор, пякарня, кузня і іншыя цікавыя аб'екты. Агледзець тэрыторыю Дудутак можна і самастойна (без экскурсавода) за 15 рублёў на чалавека. Школьнікам самастойны агляд музейнага комплексу абыдзецца ў 8 рублёў, а ўваход для дашкольнікаў бясплатны.

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» прапануе гасцям экскурсіі па старажытным комплексе са спартыўнымі, забаўляльнымі мерапрыемствамі, праслухоўваннем старажытнай жывой музыкі, дэгустацыяй нацыянальных страў.

Кошт уваходнага квітка ў Дукоры — 20 рублёў на дарослага чалавека, 10 рублёў на школьніка. Дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны. У кошт экскурсіі ўваходзіць наведванне перавернутага дома, рамесных майстэрняў, агляд 400-гадовага дуба і іншых аб'ектаў.

Фота: smart-tour.by

Дукоры таксама падыходзяць для актыўнага адпачынку. За 7 рублёў дзеці могуць пабавіць час у вяровачным гарадку, білет для дарослых каштуе 10 рублёў. 

Таксама можна пагуляць у пейнтбол і мінігольф, пакатацца на лодках і катамаранах. Арэнда лодкі абыдзецца ў 5 рублёў, а катамарана — у 7 рублёў.

Паабедаць ці павячэраць у музейным комплексе Дукоры можна ў кафэ «Страўня» і «Шынок». У меню — сытныя стравы славянскай кухні.

Такім чынам, калі вы плануеце наведаць культурныя ці спартовыя мерапрыемствы, а таксама заказаць паўнавартасны абед ці вячэру, то ўзяць з сабой прыйдзецца не меней за 120 рублёў на дарослага чалавека.

Каментары7

  • дочка Максима Дизайнера
    03.06.2023
    дзякуй, Ваша Ніва )

    пажалуй пара мне уходзіць з арганізацыі

    да больш чыстых берагоў )
  • Трэсь
    03.06.2023
    Блін, я й ня ведаў пра Дукору. Некалі тут, на НН, даўно ўжо, быў артыкул, прысьвечаны Дукоры, дык у ім нічога такога не асьвятлялася. А я ж бы наведаў... Праязджаў цераз Дукору з Сьвіслачы ў Смілавічы - Смалявічы, і ў той прыезд праязджаў, і ў апошні во прыезд таксама праязджаў... Шкада, такі цудоўны шанец быў, і часу навалам,.. калі цяпер тое будзе...
  • дочка Максима Дизайнера
    03.06.2023
    а говорила ж мне моя очередная типа начальница, что она и там поучаствовала...
    ять
    так оно и ви
    дно
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення11

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым19

Затрыманыя дзве групы «тайных пакупнікоў», якія кашмарылі крамы і АЗС9

Чаму спартсмены п'юць сок з салёных агуркоў?2

Памерла 47-гадовая мадэль Алена Запекіна

У Расіі фатографа асудзілі да 16 гадоў за перадачу амерыканцу легальнай кнігі пра савецкія бункеры

Еўропа змагла захаваць адзінства з Трампам на выпадак нападу Расіі11

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак3

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў1

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення11

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць