Вайна22

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры

Як паведамляюць крыніцы выдання Hromadske, 15 снежня ўкраінскія дроны атакавалі платформу на нафтагазакандэнсатным радовішчы імя Карчагіна. У выніку былі пашкоджаныя ключавыя элементы абсталявання, што прывяло да спынення здабычы. Аперацыю правяла Служба бяспекі Украіны.

Радовішча імя Карчагіна. Фота: «Лукойл»

Гэта ўжо трэцяя атака на расійскую нафтагазавую інфраструктуру ў Каспійскім моры за апошнія дні. 11 снежня дроны СБУ ўдарылі па платформе на радовішчы імя Філаноўскага, а на наступны дзень атака была паўтораная — ужо па аб’екце, праз які нафта пастаўляецца на экспарт праз Каспійскі трубаправодны кансорцыум. Тады ж упершыню была пашкоджаная платформа на радовішчы імя Карчагіна.

У выніку гэтых удараў была спыненая здабыча нафты і газу больш як на 20 свідравінах, а таксама пашкоджана важнае абсталяванне на абедзвюх лёдаўстойлівых платформах. Усе аб’екты належаць кампаніі «Лукойл-Ніжняволжскнафта».

Радовішча імя Карчагіна, адкрытае ў 2000 годзе, знаходзіцца ў паўночнай частцы шэльфа Каспійскага мора прыкладна за 180 кіламетраў ад Астрахані. Ягоныя запасы ацэньваюцца на 28,8 мільёна тон нафты і 63,3 мільярда кубаметраў газу. Радовішча імя Філаноўскага лічыцца адным з найбуйнейшых разведаных у Расіі і ў яе сектары Каспійскага мора — з запасамі каля 129 мільёнаў тон нафты і 30 мільярдаў кубаметраў газу.

Каментары2

  • Шрэк
    15.12.2025
    Я памыляюся, ці тыдзень толькі пачаўся?
  • Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку «Варшавянка»
    15.12.2025
    Шрэк, ад панядзелка да панядзелка .

    "Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку «Варшавянка» ў порце Новарасійска"
    -NN

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць