Свет77

Прэзідэнт Грузіі прапануе адпусціць Саакашвілі з электронным бранзалетам

Зурабішвілі кажа, што яе турбуе нанясенне шкоды іміджу Грузіі на Захадзе.

Саакашвілі ў судзе. Май 2022 года. Скрын відэа

Грузінскі прэзідэнт Саламэ Зурабішвілі лічыць, што ўмовы ўтрымання Міхаіла Саакашвілі трэба змякчыць, адпусціўшы яго з электронным бранзалетам. Пра гэта Зурабішвілі сказала ў інтэрв'ю France 24.

На думку Зурабішвілі, Саакашвілі трэба забяспечыць добрае стаўленне — «такое, як абыходзяцца з многімі іншымі прэзідэнтамі ва ўсім свеце, якія былі прысуджаныя да турэмнага зняволення».

«Ёсць электронныя бранзалеты, пра якія мы ведаем, і іншыя формы, якія больш падыходзяць краіне, якая далучаецца да ЕС», — дадала яна.

Прэзідэнт Грузіі ўхілілася ад адказу на пытанне, ці падтрымлівае яна памілаванне Саакашвілі.

«Яны [заходнія дзяржавы] падкрэсліваюць шкоду, якую ўся гэтая сітуацыя наносіць іміджу Грузіі на Захадзе. Мяне гэта турбуе, і я шмат раблю, каб палегчыць гэтую сітуацыю. Але шкода была нанесена рашэннямі, прынятымі ўрадам, і амністыя насамрэч — не тое, што пакрые гэтую шкоду», — лічыць яна.

Экс-прэзідэнт Саакашвілі прыехаў у Грузію 1 кастрычніка 2021 года і адразу быў арыштаваны, апошнім часам стан яго здароўя значна пагоршаў.

Каментары7

  • Казік
    04.06.2023
    Што яна думала раней? Але ўсё ж лепей позна, чым ніколі.
    Дзе там Смоўж, каторы распавядаў, што прэзідэнтка ніяк не можа паўплываць на ўмовы Саакашвілі.
  • Смоўж
    04.06.2023
    Казік, эх Казік, па-першае, вы раней пісалі, што прэзідэнтка можа “ВЫПУСЦІЦЬ Саакашвілі”, але яна НЕ мае такіх паўнамоцтваў - ёй НЕ падпарадкоўваюцца ні суды, ні паліцыя, ні правапрымяняльная сістэма. А каб памілаваць - яшчэ не было аніякага суда, а выпусціць да суда - ў прэзідэнткі няма такіх паўнамоутваў. Кропка
  • mikola
    04.06.2023
    Navosta Saakashvili tudy ehau ? Stolki czasu czalaveku zmarnavali ! Ni vjadoma jak adab*eca na zdarou*i.....

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць