Грамадства88

Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медустаноў «пад ключ»

Пра гэтую дамоўленасць паведамляе Мінаховы здароўя. Адпаведнае пагадненне аб супрацы падпісалі прадстаўнікі міністэрства з кампаніяй «Сінафарм» (China Sinopharm International Corporation) падчас візіту ў Кітай.

Падчас падпісання пагаднення аб супрацы. Фота: Мінаховы здароўя

Апроч будаўніцтва медустаноў, таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.

У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў. Універсітэту перадалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве з БДМУ.

Паведамляецца, што таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва з універсітэтам у галіне гематалогіі, у тым ліку CAR-T-тэрапіі. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі — CAR-T-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагеннай і аўталагічнай трансплантацыі касцявога мозгу.

Каментары8

  • mikola
    04.06.2023
    Malaicy ! Kupljaice Kitaiskae ! Geta lepshy pradukt !
  • Доктор
    04.06.2023
    дочка Максима Дизайнера, нет, - с китайским пластиком и другими шлаками...
  • маленькая архітэктарка цемры
    04.06.2023
    ёперны тэатр...
    гэта было дауно...
    паслалі нас з калегай на фармзавод, які будаваўся, проста, каб зверыць планы
    агромністы будынак. ідзе будаўніцтва, але нікога няма. шмат цэхаў абышлі, у апошнім бачым маленькага кітайца - нешта тыпу робіць. але тое, што ен робіць, не адпавядае ні нашым планам, ні таму, што быў на нейкай пакемечанай паперцы ў яго. ніякую мову ён не разумее
    дзесьці непадалёк сярод будаўнічых матэр'ялаў заўважаю пер'е... галубінае... шмат пер'я... кажу каляжанцы: гэта што? яна: ды ён па ходу тут жыве і галубоў есць

    будуйце-будуйце з кітайцамі - яны вам набядуюць

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць