Вайна44

Мінабароны РФ апублікавала «кадры знішчэння танкаў Leopard». Расійскія ваенкары заявілі, што на відэа камбайны

6 чэрвеня міністр абароны РФ Сяргей Шайгу абвясціў, што расійскае войска ўжо тры дні стрымлівае «даўно абяцаны наступ» УСУ на некалькіх участках фронту. Шайгу асобна расказаў, што 5 чэрвеня было спыненае наступленне УСУ на сямі напрамках, у выніку чаго былі знішчаныя 28 танкаў, у тым ліку восем нямецкіх «Леапардаў» і тры французскія колавыя танкі AMX-10.

Ніякіх пацверджанняў сваіх слоў Шайгу не прывёў. Аднак неўзабаве расійскае ваеннае ведамства распаўсюдзіла ў медыя кароткае відэа з кадрамі, як сцвярджалася, «знішчэння замежнай бранятэхнікі, у тым ліку танкаў Leopard», як заўважыла «Медуза».

Многія расійскія ваенныя блогеры ўсумніліся, што ў роліку Мінабароны РФ — сапраўдная бранятэхніка.

Тэлеграм-канал «Военный осведомитель», прааналізаваўшы абрысы машын, паведаміў, што ў рэчаіснасці на відэа — амерыканскія збожжаўборачныя камбайны John Deere 9000 і 700-й серый, а таксама трактар-апырсквальнік John Deere 4830, якія даволі папулярныя на тэрыторыі Украіны.

«Навошта было выдаваць кадры з памылковай паразай сельскагаспадарчай тэхнікі за актуальнае відэа паразы «Леапардаў», нам невядома», — пішуць аўтары канала.

Да такой жа высновы прыйшоў праваенны тэлеграм-канал «Рыбарь». «Калі павялічыць кадр, то ў контурах аб'екта можна разгледзець нешта падобнае да сельгастэхнікі. У абрысах вылучаюцца колы, а «ствол» нагадвае шнек. Ды і сам экіпаж верталёта ў перамовах не называе мэту «Леапардам», — гаворыцца ў яго публікацыі.

Відэа са «знішчэннем «Леапардаў» таксама пракаментаваў кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.

«На гэтых кадрах выразна відаць, як танкі Leopard перасоўваюцца ў дзіўным тактычным манеўры насустрач адзін аднаму. Гэтыя танкі замаскіраваныя пад сельскагаспадарчыя камбайны. У іх загнутае ўніз дула», — заявіў ён.

Каментары4

  • анатам
    07.06.2023
    Современная россия - страна сплошных оленеводов типа шойгу...
  • Захар
    07.06.2023
    Ого
    Вна Украине уже зерновые убирают,
    если дорогие комбайны в поле?
    Как говорил товарищ Трамп-- фэйк ньюз!
  • Захар, куплю тебе билет вна россию
    07.06.2023
    Захар, вна россии про комбайны заплатили рашистские паблики. Ты даже не понял, какую глупость ты написал)

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі7

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць