Відэа, на якім янот атрымлівае пончык з акна замоў Dunkin' Donuts, стала вірусным у TikTok.
Блогерка стала сведкай кранальнага моманту, што адбыўся ў ЗША.
З кустоў асцярожна выйшаў маленькі янот і накіраваўся да акна замоў Dunkin' Donuts.
«Яны хочуць даць яму пончык? О божа, зрабіце гэта», — з захапленнем пракаментавала дзяўчына. Янот стаў чакаць «замовы». Прадавачка працягнула яму пончык, пакрыты белай глазурай.
Янот смешна стаў на заднія лапкі і акурата ўзяў свой ласунак.
Каментары
«Пыталіся, як я стаўлюся да Лукашэнкі». Літовец хацеў трапіць у Беларусь, але яго не пусцілі nashaniva.com/318706