Меркаванні

БелКА: палёт ідзе нармальна

«НН» удалося здабыць стэнаграму сэансу сувязі паміж робатам на борце БелКА і цэнтрам кіраваньня палётамі, які раскватараваны ў Драздах. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

«НН» удалося здабыць стэнаграму сэансу сувязі паміж робатам на борце БелКА і цэнтрам кіраваньня палётамі, які раскватараваны ў Драздах. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Вы асабіста бачылі мэталалом, які застаўся ад спадарожніка БелКА? І я ня бачыў. Скажу вам па сакрэце: уся інфармацыя пра яго падзеньне – гэта такая ваенная хітрасьць, каб абдурыць патэнцыйнага праціўніка. Насамрэч БелКА ў плянавым рэжыме арэ касьмічную прастору.

«НН» удалося здабыць стэнаграму першага сэансу сувязі паміж робатам на борце БелКА і цэнтрам кіраваньня палётамі, які раскватараваны ў Драздах.

— БелКА, БелКА, выклікае зямля. Як сытуацыя?

— Гаворыць БелКА. Палёт ідзе нармальна. Бачу на курсе невядомую плянэту. Дазвольце даслаць робата-разьведчыка СтрэлКА?

— Дазваляю. (паўза.) СтрэлКА, як прайшло прызямленьне? Паглядзіце, ці там ёсьць гуманоіды, зь якімі можна заключыць пагадненьне аб стварэньні міжплянэтнай саюзнай дзяржавы і на дурняк атрымліваць палезныя выкапні? Дазваляю нават паабяцаць ім адзіную валюту.

— СтрэлКА на сувязі. Прызямленьне прайшло нармальна. Бачу некалькі гуманоідаў. Спрабую ўвайсьці ў кантакт. (Пасьля паўзы.) Цэнтар, яны кажуць, што гэта плянэта, дзе модна быць сябрам БРСМ. Цэнтар, чаму маўчыце?

— Але, але: (горача дыхаючы) гэта тая самая мэта, якую паставіў таварыш Праляскоўскі: «Стварыць моду на сяброўства ў БРСМ». Даю загад: наладзіць супрацоўніцтва з мэтаю будаваньня шматполюснага космасу.

— Цэнтар, прыём. Яны кажуць, што капаюць Аўгустоўскі канал па экватары плянэты. Прапануюць узяць лязэрную рыдлёўку і дзяўбсьці зь імі грунт. Ой, а гэта хто?..

Шум і трэск у этэры.

— СтрэлКА, СтрэлКА, гэта Цэнтар, што здарылася?

Шум і трэск у этэры.

— Гаворыць Цэнтар, выклікаю борт спадарожніка БелКА. БелКА, відавочна, нашаму разьведыку – хана. Загадваю паслаць робата і даставіць на борт чорную скрынку ад СтрэлКІ, каб даведацца пра падрабязнасьці. Прыём.

Паўза.

— Гаворыць БелКА, чорная скрынка дастаўленая. Уключаю запіс.

Шум стужкі.

— Вы хто такія?

— Мы крутыя гуманоіды-бээрэсээмаўцы. Быць бээрэсээмаўцам модна і крута!

— Вы крутыя бээрэсээмаўцы? А мы зараз праверым. Як называецца праграма арганізацыі на 2006–2010 гады, прынятая на апошнім пленуме?

— «Будучае бацькаўшчыны будаваць маладым».

— А колькі адсоткаў прадпрыемстваў АПК застаюцца яшчэ па-за полем зроку БРСМ?

— 43!

— Пацаны, гэта не БРСМ. Гэта лахі. Сапраўдная лічба – 40. Мачы іх. Вось табе, вось. А гэта хто з вамі? Іншаплянэтнік? А, гэта кшталту дыплямата-вычварэнца! Братва, трымай яго. А ну, даставай свае парнаграфічныя матэрыялы!..

Гук удараў.

Канец запісу.

— БелКА, БелКА, гаворыць Цэнтар кіраваньня палётамі. Загадваю тэрмінова пакінуць арбіту шызовай плянэты.

— БелКА: ёсьць драпаць ад псыхаў! Працягваю місію. Палёт ідзе нармальна.

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць