Грамадства

У Глыбокім жонцы палітвязня зноў далі гіганцкі штраф

Алену Шарабайку аштрафавалі на 2590 рублёў.

30 мая суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка аштрафаваў Алену Шарабайку на 70 базавых велічыняў (2590 беларускіх рублёў) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Судзілі жанчыну за тое, што ў сеціве сілавікі знайшлі яе фота разам з мужам ля іх дома, на рагу якога вісіць нацыянальны сцяг.

А лайкнуў гэта фота яшчэ ў 2017 годзе яе муж Аляксандр, які сядзіць у віцебскім СІЗА.

Перад гэтым у доме Алены сілавікі правялі ператрус. Ён быў звязаны з тым, што каля возера Кагальнага ў цэнтры Глыбокага быў знойдзены бел-чырвона-белы сцяг.

Як адзначае «Віцебская вясна», сёлета гэта ўжо другі вялікі штраф жанчыне — і ён для яе непад'ёмная сума, улічваючы тое, што цяпер матэрыяльнае становішча ў сям’і вельмі складанае.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць