Эканоміка

Ровары, буцы і нават Stone Island. Што беларусы шукалі на «Куфры» вясной

Колькасць запытаў, якія наведвальнікі пакінулі на «Куфры» за вясновыя месяцы, дасягнула 256 454 370 — гэта практычна на 20 мільёнаў больш у параўнанні з мінулай вясной.

IPhone нязменна трымае 1 месца ў рэйтынгу папулярнасці.

Ровар упэўнена рвануў уверх з 20-га радка зімовага рэйтынга на 2-і — беларусы актыўна рыхтаваліся да цёплага спартыўнага сезона. Нечакана ў топе на 25-м месцы аказаліся буцы — цікавасць да футбола ў карыстальнікаў відавочная. Завяршае рэйтынг вясны незвычайны запыт пра Stone Island — італьянскі брэнд прэміум-адзення для спорту.

Па запытах «Куфар-нерухомасці» толькі ў Мінскай вобласці найбольшая цікавасць была да дамоў, а ў астатніх пяці па запытах лідзіруюць кватэры. Гэта адлюстроўваецца і ў топе запытаў: кватэру шукалі 840 743 разы, а па дамах пакінулі 539 661 запыт.

А вось ездзіць гэтай вясной беларусы плануюць выключна на Audi — безумоўны лідар «Куфра-аўто» ва ўсіх абласцях з 1 258 901 запытам. Першынство Volkswagen відавочна засталося ў мінулым.

Сезонная цікавасць беларусаў да тых ці іншых тавараў відаць няўзброеным вокам. Так, у сакавіку ровар быў толькі на 8-м радку рэйтынга, у красавіку ён размясціўся ўжо на 2-м. Таксама вясной многім хочацца абнаўлення гардэробу, таму большасць запытаў прысвечана адзенню, абутку і аксесуарам. Самыя папулярныя брэнды — замежныя Zara, Nike і Adidas.

Самымі папулярнымі катэгорыямі па наведваннях сталі «Куфар-аўто», «Мода і стыль» і «Куфар-нерухомасць».

Цікавасць карыстальнікаў вырасла таксама да дзіцячых тавараў і да тавараў для хобі і спорту. Традыцыйна ў вясновыя месяцы пачынаецца падрыхтоўка да рамонтаў у кватэрах і дамах, што тлумачыць 6-ы радок для «Рамонту і будоўлі» і 8-ы — для «Мэблі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць