Культура1010

У чым магія новага спектакля купалаўцаў, які прайшоў з аншлагам у некалькіх гарадах?

Купалаўцы паказалі ў Вільні прэм’ерны спектакль «Шэпт». У ім — галасы шаптух з беларускіх вёсак. Некаторыя з гледачоў пасля скажуць, што нібы на сеансе лекавання пабывалі.

Адна з пастановак «Шэпту». Фота: INEXKULT / Ксенія Васілеўкіна

У аснове спектакля, які паставіў рэжысёр Раман Падаляка, — аднайменная дакументальная кніга Сяргея Лескеця. Фатограф некалькі гадоў ездзіў па вёсках, запісваў аповеды шаптух і траўніц і здымаў партрэты носьбітак гэтых ведаў.

Іх галасамі на сцэне гаворыць актрыса Святлана Анікей. Яе голас у мінімалістычным спектаклі стаў галоўным «рэквізітам» і правадніком. Пераўвасабленне настолькі дакладнае, што ў інтанацыях чуеш бабуль са сваёй вёскі. 

Купалаўцы пагружаюць у свет вясковай магіі, якая спалучае неспалучальнае, дзе паганскія традыцыі і касцельныя малітвы пераплятаюцца ў адно. Загавораная вада, малітоўныя радкі «Здровась, Марыя», хлеб святой Агаты (які мусіць абараніць ад пажару і не даць агню перакінуцца на суседнія дамы), зёлкі — адны прастуду здымуць, іншыя чорта адгоняць.

Святлана Анікей сваім голасам увасобіла некалькі шаптух. Фота: INEXKULT / Ксенія Васілеўкіна

«Калі ўнутры пуста, то і здароўя не будзе», — павучае знахарка.

А калі адна з іх пачынае зашэптваць збіральніка фальклору, што зайшоў да яе (яго грае Аляксандр Малчанаў), у транс упадае ўся зала. Пакуль у цемры гучыць гэты шэпт, сэрца трапеча — ці то ад страху, ці то ад інтымнасці моманту. Некаторыя з гледачоў пасля скажуць: нібы на сеансе лекавання пабывалі.

Музыка Зміцер Лук’янчык заводзіць свой спеў — і магічны свет беларускай вёскі канчаткова ахутвае цябе.

Ці верыць у гэтую магію? Рэжысёр Раман Падаляка згадвае, як у дзяцінстве яго напужаў сабака. Каб зняць такі пярэпалах, вяскоўцы звычайна бяруць клок сабачай поўсці, падпальваюць і даюць панюхаць дзіцяці. Раман тады моцна адпіраўся, калі яму падсоўвалі сабачую поўсць, але ці народны сродак спрацаваў, ці проста ўвага пераключылася, але спалох прайшоў. 

Пасля спектакля Святлана Анікей прызналася, што вучыцца пераўвасабляцца было няпроста. З экспедыцый Лескеця захаваліся аўдыязапісы гаворак тых бабуль, але часам было складана разабраць словы, якія яны нашэптваюць. 

Святлана Анікей і Аляксандр Малчанаў на адной з пастановак «Шэпту». Фота: INEXKULT / Ксенія Васілеўкіна

Свой «Шэпт» купалаўцы павезлі ў тур па некалькіх гарадах. У Вільні (спектакль паказвалі 20 чэрвеня на сцэне галоўнага Нацыянальнага тэатра Літвы) яны сабралі поўную залу. Журналісты, гісторыкі, культурныя і грамадскія дзеячы, былыя палітвязні і іх родныя.

Многія з іх з’ехалі без магчымасці вярнуцца цяпер на радзіму. І ад таго гэты подых беларускай вёскі на віленскай сцэне яшчэ больш каштоўны.

«Калі казаць пра спектакль, то «Шэпт» — найлепшае, што стварылі «Купалаўцы» за два гады», — напісаў у фэйсбуку крытык Дзяніс Марціновіч.

Гераінь кнігі Сяргея Лескеця ўжо няма ў жывых, але іх галасы працягваюць гаварыць са сцэны. А ці пераняў хто іх таямніцы, іх майстэрства? Наўрад ці, у новага пакалення свае метады, сучасныя тэхналогіі. Але падсвядомасць па драбніцы выдае: грамнічныя свечкі — ад навальніцы, ліпавы цвет — ад прастуды.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • SR
    21.06.2023
    Мікрафоны ... Навошта? У польскім тэатры гэта норма, на жаль. Але навошта? Што з майстэрствам акцёра, сцэнічнай мовай? Дзе рамясло?
  • Жвір
    21.06.2023
    Які цуд! вось бы наведаць такую падзею. Чамусьці сюды Беларускі Нацыянальны Тэатр імя Я. Купалы ня едзе...
  • mikola
    21.06.2023
    Kamu cikava nihai shodzjac ! Mne ne da Teatra.....Jasce zonka u Espanie(Tarragona) zakamandavala...Ranei tam ruskih byla-*jak sabakau *.....Moza zaraz nikoga ni budze...Czuu use kinulisja u Turcyiu.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі35

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца10

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі35

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць