Грамадства99

Сямейная пара музыкаў з гурта Irdorath выехала з Беларусі

Надзею і Уладзіміра Калачоў асудзілі да 2 гадоў калоніі за тое, што яны ігралі на маршах за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы. Фота: сацыяльныя сеткі

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы выехалі з Беларусі. Пра гэта паведаміў інстаграм калектыву.

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі за тое, што яны ігралі на маршах за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). У красавіку яны выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Акрамя іх, у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

Дапамагчы фінансава Уладзіміру і Надзеі можна праз Libereco (адпраўляць грошы з пазнакай «Irdorath») альбо праз Paypal з пазнакай «Donation for Irdorath» (email: artrezydencyja(a)protonmail.cоm).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінуты базавыя нормы законнасці і маралі. Каля 200 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць краіну.

Каментары9

  • mikola
    25.06.2023
    Use hoczuc groshau ! Dze ih brac gety grosy ? Nihai zarobjac  , jasce maladyja !
  • Масковія знішчае беларускую культуру і гісторыю. Але не знішчыць!
    25.06.2023
    А хто ў беларусі застаўся з папулярных моладзевых гуртоў?
    А з беларскамоўных гуртоў?
  • ЛСД
    25.06.2023
    Дапамагчы фінансава можа бліжэйшая агенцыя працы. Там і жыллё, і аванс, і праца.

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты7

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць17

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся ВІДЭА

Алесь Бяляцкі: Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма ВІДЭА4

«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты7

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць