Свет1717

Украіна больш не суверэнная дзяржава — Орбан

Прэм'ер-міністр Венгрыі заявіў, што Украіна больш не суверэнная дзяржава, бо стала залежнай ад падтрымкі Захаду.

Прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні скептычна глядзіць на Віктара Орбана. Photo by Thierry Monasse / Getty Images

Прэм'ер-міністр Венгрыі заявіў, што Украіна больш не суверэнная дзяржава, бо стала залежнай ад падтрымкі Захаду. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

Орбан казаў, што выступае за хутчэйшае спыненне агню ва Украіне. Пры гэтым ён, з ягоных слоў, ведае, што кіраўніцтва Украіны імкнецца да вызвалення ўсіх акупаваных Расіяй тэрыторый.

«Але сапраўды важна тое, што хочуць рабіць амерыканцы. Украіна больш не суверэнная дзяржава. У іх няма грошай. У іх няма зброі. Яны могуць ваяваць толькі таму, што мы іх падтрымліваем на Захадзе. Таму калі амерыканцы вырашаць, што хочуць міру, мір будзе», — сказаў венгерскі прэм'ер.

Орбан сказаў, што вера ў здольнасці Украіны выйграць вайну з'яўляецца поўным неразуменнем сітуацыі.

«Я думаю, што разуменне, што ўкраінцы змагаюцца на перадавой, а мы падтрымліваем іх фінансава, інфармацыяй, інструментамі і што яны могуць выйграць вайну супраць Расіі, — гэта няправільнае ўсведамленне сітуацыі. Гэта немагчыма… Я кажу пра канец вайны, і праблема ў тым, што ва ўкраінцаў скончацца салдаты раней, чым у расейцаў, і гэта будзе вырашальным фактарам», — сказаў Орбан.

Ён запэўніў, што не хоча здацца чалавекам, «які не спадзяецца, што ўкраінцы маюць шанец выжыць». «Але я стаю на глебе рэальнасці. А рэальнасць такая, што супрацоўніцтва паміж Украінай і Захадам правалілася», — лічыць венгерскі прэм'ер.

Орбан лічыць, што адзіны спосаб выратаваць украінцаў — гэта пачаць перамовы з расейцамі, дамовіцца пра архітэктуру бяспекі «і знайсці месца для Украіны ў гэтай новай архітэктуры бяспекі».

У канцы інтэрв'ю Орбан адзначыў, што толькі ўкраінцам прымаць рашэнне аб вайне, паколькі «гэта выключна справа ўкраінскага народа».

«Таму я б параіў ім рабіць акурат тое, што будзе лепшым для іх. Але што для іх лепшае за ўсё, яны павінны вызначыць самі. Ніхто іншы не можа вызначыць гэта. Таму што яны незалежная, ганарлівая нацыя і краіна», — сказаў Орбан.

Орбан таксама заявіў, што ўважае за няважную падзею мяцеж прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» у Расіі.

Каментары17

  • Яим
    27.06.2023
    Тоже про Венгрию можно сказать. Орбан лижет ж. России как последняя пр..
  • Zyve
    27.06.2023
    Орбан га --- н!
  • Ёсік
    27.06.2023
    Ленінцы-камуністы страшныя людзі, а я Орбана такім і лічу. А што бы ты сьпяваў, калі б на Угоршчыну расея здзейсніла напад?

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?7

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?7

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць