Вайна66

ЗША блізкія да пастаўкі Украіне дальнабойных ракет ATACMS. Яны накрываюць Крым і палову Беларусі — The Wall Street Journal

Паводле інфармацыі крыніц выдання, еўрапейскія і амерыканскія чыноўнікі нарэшце гатовыя даць гэтыя сістэмы ўкраінцам, бо «вельмі натхніліся нестабільнасцю ў Расіі».

РСЗА HIMARS і дальнабойныя ракеты ATACMS. Фота: militaryleak.com

The Wall Street Journal 29 чэрвеня са спасылкай на амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла, што ЗША вельмі блізкія да прыняцця рашэння па перадачы Украіне дальнабойных і магутных ракет ATACMS. 

Неназваныя высокапастаўленыя чыноўнікі заявілі выданню, што цяпер у Белым доме назіраецца беспрэцэдэнтная змена настрою на карысць максімальнай дапамогі Украіне ў найбліжэйшыя тыдні. 

Раней улады ЗША асцерагаліся перадаваць такую ​​зброю, бо не хацелі, каб вайна ва Украіне перарасла ў шырокамаштабны канфлікт, аднак, па словах чыноўнікаў, навіны аб расколе, мяцяжы і нестабільнасці ў Расіі надалі адміністрацыі Байдэна «натхнення» ў гэтым пытанні.

«Апошнім часам Украіна атрымлівае пазітыўныя сігналы ад ЗША наконт вайсковай дапамогі і, у прыватнасці, перадачы дальнабойных сістэм ATACMS. Адбываецца гэта на фоне нестабільнасці ў Расіі і нядаўняга мяцяжу ПВК «Вагнер», што натхніла скептыкаў у амерыканскім урадзе», — піша The Wall Street Journal.

Нагадаем, што Украіна яшчэ з мінулага года чакае амерыканскія дальнабойныя ракеты ATACMS для таго, каб кантраляваць важныя цэлі ў глыбокім тыле праціўніка і асабліва ў Крыме. Рэч у тым, што гэтыя сістэмы маюць далёкасць палёту 300 кіламетраў (што таксама пакрывае большую частку Беларусі), што ў сукупнасці з іх вялікай магутнасцю можа моцна дапамагчы Украіне ў знішчэнні Крымскага моста і вяртанні акупаваных тэрыторый.

Радыус паражэння амерыканскіх дальнабойных ракет ATACMS, калі страляць імі з прыфрантавых або прыгранічных тэрыторый Украіны. Фота: украінскія сацсеткі

Каментары6

  • Чаркашкварка
    29.06.2023
    Больш безнаказана навалач шпуляць ракетамi не будзе па Украiне.
  • American
    29.06.2023
    Hoorah! Finally! 
  • Жвір
    29.06.2023
    Калі дадуць тыя ракеты, тады й пішыце свае радасьці, а блізкімі да пастаўкі ракет яны могуць быць і год, і два...

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць