Грамадства

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць шасці беларускіх кампаній і двух бізнэсоўцаў

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ, якім уводзяцца новыя персанальныя санкцыі супраць 192 фізічных асоб і 291 юрыдычнай. У спіс трапілі шэсць кампаній з Беларусі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: яго прэс-служба

Пад санкцыі трапілі:

  • ААТ «Зеніт-БелОМА»,
  • ААТ «Завод «Оптык»,
  • сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА»,
  • ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»,
  • ТАА «КБ Беспілотныя верталёты»,
  • РУП «Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» НАН Беларусі.

Таксама санкцыі ўвялі супраць двух грамадзян Беларусі: Аляксандра Мароза (гендырэктара Мінскага завода імя Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА») і Аляксея Шкадарэвіча (навукоўца ў галіне лазернай фізікі і прыборабудавання НАН Беларусі).

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол ЕС напісала, што яна думае пра Расію пасля ўдару па Кіеве, які зачапіў місію Еўрасаюза15

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей4

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць