Свет33

Мэр Рыгі ідзе ў адстаўку. Ён запомніўся тым, што вывешваў нацыянальны беларускі сцяг у Рызе

Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс ідзе ў адстаўку праз звады ў кіруючай кааліцыі, якія ўзніклі ў сувязі з расследаваннем магчымых парушэнняў у адным з дэпартаментаў Рыжскай думы. Пра гэта сам кіраўнік горада паведаміў раніцай 3 ліпеня, піша Delfi.

Фота: eBay

У сваёй публічнай заяве Мартыньш Стакіс фактычна прызнаў, што як старшыня Рыжскай думы страціў падтрымку большасці дэпутатаў самакіравання. Ён фактычна абвінаваціў сваіх трох намеснікаў Вілніса Кірсіса («Новае адзінства»), Эдвардса Ратніекса («Нацаб'яднанне / Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў») і Лінду Озалу («Код Рыге», былыя «Кансерватыўныя») у тым, што яны за яго спінай пачалі фармаваць іншую кіруючую кааліцыю.

«Усё больш настойліва гучаць заклікі падзяліць эканоміку горада на кантраляваныя партыямі «феадальныя ўладанні» і пакласці канец амаль трохгадоваму «эксперыменту» справядлівага кіравання. Гэта адбываецца пры падтрымцы дарожных і будаўнічых картэляў і гульнявога лобі. Немагчыма прадуктыўна працаваць на карысць рыжан ва ўмовах, калі «на паперы» ў самакіраванні існуе толькі адна кааліцыя, а на справе рашэнні прымае зусім іншая большасць. Таму я прыняў рашэнне пакінуць пасаду старшыні Рыжскай думы», — гаворыцца ў заяве Стакіса.

Фармальна старшыня Рыжскай думы Мартыньш Стакіс, як адзначае Delfi, пакуль застаецца мэрам. Пасаду ён страціць пасля таго, як яго заява будзе зачытана на пасяджэнні Рыжскай думы. Найбліжэйшае пасяджэнне Рыжскай думы запланавана на 12 ліпеня. Аднак сам Стакіс не выключае, што ў больш раннія тэрміны можа быць склікана пазачарговае пасяджэнне.

Пасля зняцця паўнамоцтваў Мартыньш Стакіс (ён з партыі «Прагрэсіўных» / Par!) застанецца шараговым дэпутатам Рыжскай думы.

Гэты мэр Рыгі запомніўся беларусам тым, што ў 2021 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе вывесіў на плошчы бела-чырвона-белы сцяг замест чырвона-зялёнага. Пасля гэтага ў Беларусі ў дачыненні да Стакіса нават распачалі крымінальную справу, а з Мінска амаль поўным складам выслалі амбасаду Латвіі.

Нацыянальны сцяг над ратушай латвійскай сталіцы ўзнялі і падчас візіту Ціханоўскай туды ў чэрвені 2022 года.

Канфлікт паміж дзвюма партыямі, якія ўваходзяць у кіруючую кааліцыю Рыжскай думы — «Прагрэсіўнымі» і «Новым адзінствам» — пачаўся ў сярэдзіне чэрвеня. Прычына — адхіленне ад выканання абавязкаў в. а. дырэктара аднаго з дэпартаментаў Рыжскай думы Яніса Вайводса. Заяўлялася, што ён, магчыма, датычны да безгаспадарчых выдаткаў у памеры некалькіх мільёнаў еўра. Віцэ-мэр Рыгі назваў рашэнне аб адхіленні Вайводса «неабгрунтаваным і шкодніцкім». Далей партыі сталі спрачацца, хто менавіта павінен расследаваць справу.

У чацвер, 29 чэрвеня, большасць Рыжскай думы прагаласавала за прапанову па ходзе расследавання ад «Новага адзінства». 

Каментары3

  • Мовер
    03.07.2023
    Мексіка - у МексіЦы
    Гааґа - у ГааДЗы
    Ріґа - у РіДЗы

    Ґ проста гучная версія К, а ДЗ гучны Ц.
  • З Латвіі
    03.07.2023
    Мартыньш Стакіс. Выпраўце, калі ласка, памылку.
  • Кілім
    04.07.2023
    Ай, ну, з'ездзіў спадар на хакей за народныя грошы, ці ж гэта праблема ў наш час ?

Цяпер чытаюць

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Усе навіны →
Усе навіны

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне4

Вялікая трансфармацыя Airbnb: ад кватэр да ўсяго на свеце1

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле19

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай9

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ2

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс15

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму28

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць