Свет33

Прыгожыну вярнулі 10 мільярдаў расійскіх рублёў, знойдзеныя падчас ператрусаў у Пецярбургу

Першапачаткова вяртаць выяўленыя 24 чэрвеня сродкі — 10 мільярдаў расійскіх рублёў (на сёння гэта 110 мільёнаў даляраў), сотні тысяч даляраў і пяць зліткаў золата — сілавікі не збіраліся, але «ўмяшалася акалічнасць непераадольнай сілы».

Яўген Прыгожын. Фота: AP

Асабіста па грошы ў Пецярбург экс-мяцежнік не паехаў. Пры гэтым, паводле папярэдніх звестак, бізнэсовец у выходныя знаходзіўся ў Маскве, дзе прысутнічаў на нейкіх нарадах.

Замест Яўгена Прыгожына забіраць мільярды прыбыў яго кіроўца з афіцыйнай даверанасцю. Як праходзіла працэдура, можна толькі здагадвацца, але наўрад ці грошы пералічвалі, як іранізуе «Фантанка».

Што тычыцца старэнькай белай «Газэлі» ў двары «Палаца Трэзіні» і новага белага Citroen на падземнай паркоўцы гатэля River Palace, то яны да гэтага часу стаяць там. 

Важна, што ўжо ў дзень ператрусаў Прыгожын не адмаўляў дачынення да грошай. Паводле яго словаў, гэтая сума была падрыхтаваная для байцоў ПВК «Вагнер» і выплаты сваякам загінулых.

Каментары3

  • Янка
    04.07.2023
    падаецца, што за збітыя верталеты, унікальны лятаючы камандны пункт Іл-22, знішчаную нафтабазу ў варонежы і ўзарваныя масты на шляху калон Прыгожына ён ўжо заплаціў. А таксама кампенсацыі загінулым расейскім вайскоўцам і цыільным, якія загінулі пад час атак расейскіх ВС на калону Прыгожына.
  • Коля
    04.07.2023
    А прабачэння папрасілі?
  • mikola
    04.07.2023
    nihai pakinuc sabe na *paminki*.....

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць