Нерухомасць22

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

На таргі выставілі кафэ «Залаты грабеньчык» на вуліцы Леніна, якім валодае «Трайпл». Інфармацыю пра гэта на пляцоўцы «Белрэалізацыя» заўважыў Realt. Пачатковая цана — 6,7 мільёна рублёў. 

«Залаты грабеньчык» знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска — на вуліцы Леніна, 3. Установа спецыялізуецца на французскай кухні.

Кафэ належыць заснаванаму Юрыем Чыжом «Трайплу». «Залаты грабеньчык» — адзін з самых вядомых праектаў кампаніі ў сферы грамадскага харчавання.

Установу выставілі на таргі з усім абсталяваннем і мэбляй.

Плошча — 790 квадратаў. Пачатковая цана — 6 704 843 рублі, або каля 2,23 млн даляраў па сённяшнім курсе. Таргі будуць ісці на паніжэнне да мінімальнага кошту ў 6 034 359 рублёў. Аўкцыён пройдзе 4 жніўня.

Якія яшчэ будынкі і бізнэсы «Трайпла» ўжо прададзеныя і каму?

За апошні год на аўкцыёнах прадалі і іншыя бізнэсы і маёмасць «Трайпла».

Так, у чэрвені 2022 года была прададзеная Лагойская паляўніча-рыбалоўная гаспадарка «Макаўза». Комплекс за 641 тысячу рублёў набыла кампанія «Белсіціойл», якая на 100% належыць сыну Юрыя Чыжа.

У ліпені 2022 года прадалі турыстычную вёску Сабалі ў Брэсцкай вобласці, якой валодала звязаная з «Трайплам» кампанія «Буслаўка». Комплекс за 640 тысяч рублёў купіла кампанія «ПРОСТАРЫТЭЙЛ», якая кіруе гіпермаркетамі ProStore.

Увесну 2023 года на аўкцыёне прадалі і фітнэс-цэнтр Evo wellness club на Багдановіча, які належаў «Трайплу». Яго за амаль 2,9 млн даляраў купіла кампанія «Белфарм-Медыка», сузаснавальнікам якой з'яўляецца бізнэсмен-аптэчнік Андрэй Шчаброў.

А ў маі 2023 года будынак «Трайпла» ў гістарычным цэнтры Мінска прадалі за 1,5 млн даляраў.

У лютым 2023 года суд прыгаварыў Юрыя Чыжа да 3,5 года пазбаўлення волі за махлярства і адмыванне грошай. Але ад адбывання пакарання ў калоніі яго вызвалілі: ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання час, які ён ужо адседзеў (бізнэсмен знаходзіўся пад вартай двойчы: з 11 сакавіка па 14 верасня 2016 года і з 15 сакавіка 2021 па 9 верасня 2022 года).

А ў маі 2023 года Юрый Чыж даў першае інтэрв'ю за доўгі час, дзе выказаўся наконт бізнэсу і сям'і.

Каментары2

  • Цім
    04.07.2023
    На гэтым месцы адчыняць "Грошык"?
  • ром
    04.07.2023
    Цім, а можа Вожык?

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць