Свет11

Столтэнберг агучыў рашэнні, якія саміт NATO прыме ў дачыненні да Украіны

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг распавёў, што на саміце Альянсу ў Вільні лідары прымуць пакет аб Украіне, які будзе ўтрымліваць тры асноўныя элементы. Пра гэта Столтэнберг распавёў у пятніцу на прэс-канферэнцыі напярэдадні саміту NATO, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«На саміце мы зробім Украіну яшчэ мацнейшай і агучым бачанне яе будучыні. Я чакаю, што саюзнікі прымуць пакет з трыма элементамі, каб наблізіць Украіну бліжэй да NATO», — сказаў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, лідары ўзгодняць шматгадовую праграму падтрымкі, каб гарантаваць поўную ўзаемасумяшчальнасць паміж украінскімі Узброенымі сіламі і NATO.

Па-другое, як адзначыў генеральны сакратар, на саміце будуць абноўленыя палітычныя сувязі Украіны і НАТА шляхам заснавання Рады Украіна — NATO.

«І трэцяе. Я чакаю, што лідары пацвердзяць, што Украіна стане сябрам NATO, і будуць адзіныя ў тым, як наблізіць Украіну бліжэй да яе мэты», — сказаў Столтэнберг.

Ён дадаў, што NATO дапаможа Украіне ў пераходзе ад савецкага да натаўскага абсталявання і стандартаў.

Каментары1

  • Казік
    07.07.2023
    Пакуль не назавуць дату прыняцця, усё гэта тра-ля-ля

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць