Грамадства

Культурніцкага актывіста Андрэя Прымаку асудзілі на чатыры гады калоніі

Андрэя Прымаку судзілі ў Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня, але гэта стала вядома толькі цяпер. Мужчыну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні), піша «Вясна».

Палітзняволенага Андрэя Прымаку затрымалі 12 студзеня. На другі дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля «сутак» на волю ён ужо не выйшаў, утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Па ягонай справе вядома, што Прымака нібыта быў зарэгістраваны ў плане «Перамога».

Суд прызнаў Андрэя вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 29 чэрвеня палітвязня этапавалі для адбыцця пакарання ў Магілёў.

Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць