Свет99

З Турцыі ва Украіну вяртаюцца камандзіры палка «Азоў»

Пра вяртанне камандзіраў «Азова» Дзяніса Пракапенкі, Святаслава Паламара, Сяргея Валынскага, Алега Хаменкі і Дзяніса Шлегі паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, апублікаваўшы адпаведнае відэа. 

Уладзімір Зяленскі з «азоўцамі» ў самалёце. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Зяленскі асабіста сустракаў вайскоўцаў, якія за свой упарты супраціў пры абароне Марыупаля ва Украіне ўспрымаюцца як нацыянальныя героі, у аэрапорце Стамбула. Ён акурат знаходзіўся з візітам у Турцыі.

«Вяртаем дадому нашых герояў. Украінскія ваяры Дзяніс Пракапенка, Святаслаў Паламар, Сяргей Валынскі, Алег Хаменка, Дзяніс Шлега нарэшце будуць з роднымі», — напісаў ён у тэлеграме.

Узятыя расіянамі ў палон пяцёра камандзіраў палка «Азоў» былі абмененыя ў верасні 2022 года на ўкраінскага прарасійскага палітыка, кума прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Віктара Медзведчука. Паведамлялася, што абмен адбыўся па ініцыятыве расійскага боку, а самі перамовы праходзілі ў Анкары, пад кіраўніцтвам Нацыянальнай разведвальнай арганізацыі Турцыі.

Адначасова з пяццю камандзірамі «Азова» былі таксама перададзеныя Украіне 200 іншых ваеннапалонных, а таксама 10 палонных іншаземцаў, некаторым з якіх да таго часу суды непрызнанай «ДНР» паспелі ўжо нават вынесці смяротныя пакаранні. Расійскіх жа ваеннапалонных пад той абмен патрапіла ўсяго 55.

Пасля гэтага камандзіры «Азова» нібыта павінны былі застацца ў Турцыі да канца вайны. Але цяпер на сайце прэзідэнта Украіны з'явілася паведамленне, што вяртанне камандзіраў «Азова» ва Украіну адбылося «па выніках перамоваў з турэцкім бокам».

Чытайце таксама:

Як насамрэч мянялі Медзведчука і камандзіраў «Азова». Невядомыя падрабязнасці

Washington Post: Пуцін асабіста адхіліў пярэчанні ФСБ і загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука

«Абмянялі нацыстаў на кума», «насралі на галаву». У расійскіх пабліках гнеў і разгубленасць

Каментары9

  • не такі як ёсць
    08.07.2023
    Гамон, як зараз прыгарыць у русні ))
  • Лабус Вегас
    08.07.2023
    не такі як ёсць,
    Галоўнае, што Рэдзіс вяртаецца ⚔️
  • Галя
    08.07.2023
    Дзякуй, паправілі. - Рэд.

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць