Грамадства99

МУС патлумачыла, як беларусам-«экстрэмістам» не страціць грамадзянства

У Беларусі з 11 ліпеня ўступае ў сілу абноўлены закон «Аб грамадзянстве», які прадугледжвае пазбаўленне грамадзянства за «экстрэмісцкія» злачынствы асоб, якія з'ехалі з краіны.

Грамадзяне Беларусі, асуджаныя за «экстрэмісцкую» дзейнасць, могуць вярнуцца ў краіну і адбыць прызначаны тэрмін пакарання, каб не страціць грамадзянства. Так новыя палажэнні закона «Аб грамадзянстве» на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры пракаментаваў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Яго цытуе Reform.by.

«Навацыя, якая падвяргалася крытыцы з боку нашых замежных апанентаў, — увядзенне новай падставы для страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Тут у першую чаргу, на што звяртаю ўвагу, што, па-першае, павінен быць прысуд суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел такой асобы ў супрацьпраўнай дзейнасці як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь у першую чаргу. Ну, а другі складнік — той, што, безумоўна, асоба павінна ўхіляцца ад выканання прысуду», — патлумачыў Бягун.

Паводле яго слоў, каб не страціць грамадзянства, можна вярнуцца і выканаць рашэнне суда.

«Такая неаб'ектыўная крытыка, што мы будзем спараджаць выпадкі з'яўлення ў дзяржаве асоб без грамадзянства, але, па-першае, гэтыя асобы не знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. І, па-другое, заўсёды ёсць выбар: ці вярнуцца ў Рэспубліку Беларусь і выканаць рашэнне суда Рэспублікі Беларусь, адбыць ва ўсталяваным парадку пакаранне, якое за тыя злачынствы, якія здзейсненыя на тэрыторыі нашай краіны, ці па-ранейшаму знаходзіцца за межамі краіны з усімі наступствамі, тады як гэта грамадзянін Беларусі, калі ён фактычна ўхіляецца ад выканання законнага рашэння суда», — растлумачыў Бягун.

Акрамя таго, уступаюць у сілу нормы закона аб тым, што асоба павінна паведамляць кампетэнтным органам аб атрыманні другога грамадзянства, замежнага дазволу на жыхарства, а таксама іншых дакументаў, якія даюць права на льготы ў іншай дзяржаве.

Бягун дадаў, што ў першую чаргу гэтыя звесткі патрэбныя для выканання нормаў заканадаўства, якія забараняюць прымаць на дзяржслужбу і некаторыя іншыя пасады асоб, якія маюць замежнае грамадзянства або дазволы на жыхарства.

«Акрамя таго, гэта інфармацыя прызначаная для статыстычнага збору, для таго, каб ацэньваць на самай справе мабільнасць нашых грамадзян, якія грамадзяне маюць замежнае грамадзянства, а таксама ў мэтах фарміравання адпаведнай міграцыйнай палітыкі», — сказаў ён.

Пакуль паведамляць аб наяўнасці ДНЖ і іншых дакументаў, якія даюць пэўныя правы ў замежнай дзяржаве, трэба ў добраахвотным парадку на працягу трох месяцаў пасля іх атрымання. Санкцыі за непаведамленне не прадугледжана. 

Разам з тым міністэрства мае намер паглядзець, як беларусы будуць выконваць палажэнні абноўленага закона, і пры неабходнасці ініцыяваць увядзенне санкцый. 

«Калі, вядома, актыўнасць грамадзян будзе не вельмі вялікая, то ў любым выпадку Міністэрства замежных спраў унясе прапановы для таго, каб неяк стымуляваць грамадзян накіроўваць у наш адрас адпаведнае апавяшчэнне: ці ўвядзенне адпаведнай адказнасці, ці ўстанаўленне пэўных кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да гэтых асоб, якія маюць адпаведныя дакументы», — сказаў Бягун.

Каментары9

  • Mafkees
    10.07.2023
    Вообще абсурдные ребята, всеравно что пугать людей С.Кореи тем что лишат подданства Кима.)Ваше "гражданство" можете скрутить в трубочку и ...
  • Мохнатик
    10.07.2023
    могут вернуться в страну и отбыть назначенный срок наказания
    ------------------
    Ога, интересно, есть дебилы желающие сами попасть на зону? Эх, Беларусь - страна зеркал, страна контрастов)))

    https://page-analytics-one.online/ru/321249

  • Мойша
    10.07.2023
    А што там з альтэрнатывай ад СЦ, як там справы зновым пашпартам для такіх выпадкаў? Ці як заўсёды ўсё скончылася размовай

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць