Грамадства22

Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры

Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры. Пра гэта «Радыё Свабодзе» расказаў сябра памерлага.

Цела Алеся Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння каля 21-й гадзіны.

Развітанне адбудзецца заўтра ў двары па вул. Горная 4 ў Бабры з 10.00, напісала ў фэйсбуку яго жонка.

Потым паніхіда ў 12.30. Пахаванне ў 13.30.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Каментары2

  • Belarus Forever!
    13.07.2023
    Зараз пра Алеся Пушкіна павінен гаварыць разам з Беларусамі ўвесь Свет!У Беларусі гвалт, палітычныя забойствы і рэпрэсіі.Беларусь акупаваная расеяй.У Беларусі стаяць расейскія войскі.У Беларусі правіць дыктатар, які прайграў выбары ў 2020 годзе і якога падтрымлівае Расея ваеннай сілай і грашыма.
  • Тарас
    13.07.2023
    Сiлен, княжа, караць, галаву сiлен зняць,-Не скуеш толькi дум ланцугамi. Славен, грозен i ты, i твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел ледам зiмовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, I душу -- як скляпоу гэтых сховы…

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць