Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Беласточчыны і адкрыла сквер

Беларуская дэмакратычная лідарка сёння правяла сустрэчы з падляшскім ваяводам Багданам Пашкоўскім і з мясцовым маршалкам (кіраўніком ваяводскай рады) Артурам Касіцкім, а таксама паўдзельнічала ва ўрачыстым адкрыцці сквера Вольнай Беларусі.

Святлана Ціханоўская з падляшскім ваяводам Багданам Пашкоўскім. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства абмяркоўваліся праблемы мясцовых беларусаў, у тым ліку балючае пытанне школ з беларускай мовай навучання і моўнага рэжыму ў іх. Падымалася пытанне захавання абавязковага вывучэння беларускай мовы вучнямі ліцэяў у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы і наяўнасці абавязковага выпускнога іспыту па беларускай мове. Таксама абмеркавалі перспектывы адкрыцця ў рэгіёне цэнтра беларускай культуры.

Польскія чыноўнікі паабяцалі падняць гэтыя пытанні на больш высокім узроўні. Ціханоўская ж падзякавала ім за дапамогу і падтрымку беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь і цяпер жывуць на Беласточчыне, у тым ліку за падтрымку фестывалю «Тутака».

Падчас адкрыцця сквера Вольнай Беларусі. Фота Яраслава Іванюка

Пасля таго Святлана Ціханоўская ў суправаджэнні членаў Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, Аліны Коўшык і афіцыйных прадстаўнікоў Беластока ўзяла ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку.

Надаць скверу такое імя прапаноўваў летась Павел Латушка. Ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. 

У сваім выступленні Ціханоўская падкрэсліла, што прысваенне назвы «сквер Вольнай Беларусі» — гэта жэст салідарнасці з беларускім народам у барацьбе за свабоду, што вельмі важна ў цяперашняй сітуацыі.

Далей беларуская лідарка мае намер наведаць беларускі фестываль Tutaka, які адкрываецца сёння.

Каментары5

  • Жвір
    14.07.2023
    Файная навіна. А Латушка на фотцы, як ксёндз на пахаваньні... Ты ж палітык, дэманструй аптымізм, трымайся бадзёра й выпраменьвай рашучасьць і ўпэўненасьць, што б ні адбывалася. Ну, тут хоць як ксёндз, і то добра, а то часам проста, як ваеннапалонны...
  • Бычий цепень
    14.07.2023
    Специально посмотрел сегодня несколько онлайн трансляций (в т.ч. и в записи) на FB данного мероприятия из нескольких региональных польских источников. Видно, что польские власти старались при открытии этого сквера Wolnej Białorusi. Они всячески поддерживали и подбадривали беларусов в своих речах, но организация этого мероприятия - это просто пи*дец - 2 балла, даже поляки некоторые в комментах под трансляциями писали "wstyd" - позор. Переводчик (PL-BY-PL), приглашенная на открытие (по всей видимости жена Костина, который работает в фонде там одном и этот же фонд, наверное, огранизовывал это мероприятие), забывала фамилии представляемых высоких гостей и детали произнесенного текста, не успевала за выступавшими в рамках синхронного перевода и переводила невпопад, несла какую-то отсебятину. Вообщем картина была мрачная. Неужели нельзя было пригласить нормального переводчика, а не делать как всегда по-совковски и ставить своих посредственных людей? Плюс ещё эти крикуны из массовки не в тему кричали свои кричалки, музыкальное сопровождение между выступлениями тоже было абы что, музыка не в тему ревела из динамиков. Людей собралось немного, беларусов пришло может человек 50+/- на тысячи, проживающих в Белостоке - поляки снимали в т.ч. с дрона над консульством. Из-за такой организации Тихановская и Латушко были словно не в своей тарелке - это было видно по их лицам и действиям, не знали куда идти и в какой очередности делать действия по регламенту. Считаю, что организаторы мероприятия своим непрофессионализмом подставили власти Белостока и беларуских лидеров, словно это была какая-то целенаправленная политическая диверсия.
  • антижир
    14.07.2023
    пэўна незадаволены, што ініцыятар ён, а адкрывае ціханоўская)

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць