Свет22

Улады Хірасімы не запросяць прадстаўнікоў Беларусі і Расіі на жалобныя мерапрыемствы

Ядзерны грыб над Хірасімай і Нагасакі. Фота: Wikimedia Commons

Улады японскага горада Хірасіма другі год запар з-за сітуацыі вакол Украіны не стануць запрашаць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі на цырымонію памяці ахвяр амерыканскай атамнай бамбардзіроўкі, ажыццёўленай 6 жніўня 1945 года. Пра гэта заявіў у аўторак падчас анлайн-брыфінгу мэр горада Казумі Мацуі, піша ТАСС.

«Так як агрэсія супраць Украіны працягваецца, мы, як і ў мінулым годзе, вырашылі не запрашаць на цырымонію прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў, — падкрэсліў мэр. — Разам з тым мы выступаем за прасоўванне візітаў у наш горад кіраўнікоў усіх краін, таму паведамілі пасольствам [Расіі і Беларусі], што вельмі спадзяёмся на прыезд [лідараў] у Хірасіму ў хуткай будучыні, дзе яны маглі б непасрэдна азнаёміцца з гісторыяй атамнай бамбардзіроўкі».

22 мая ўлады горада Нагасакі таксама абвясцілі пра рашэнне не запрашаць кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў Расіі і Беларусі ў Японіі на цырымонію памяці ахвяр бамбардзіроўкі.

Каментары2

  • Хирохито
    18.07.2023
    Главное что бы Америка была или праздника не будет.
  • Сэнсэй
    18.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць