Грамадства22

Выхавальніцы — на 15 рублёў, нянечкі — па 10. Як выконваюць план па прымусовай падпісцы ў лідскіх дзіцячых садах

Падпісчык лідскага тэлеграм-канала «Голас гордага Гедыміна» распісаў, па якой схеме цяпер робіцца прымусовая падпіска на дзяржаўныя друкаваныя выданні ў дзіцячых садах Ліды.

Паводле гэтага сведчання, цяпер выданняў, на якія прымушаюць падпісвацца супрацоўнікаў лідскіх дзіцячых садоў, тры. Гэта «Настаўніцкая газета» (кошт адной падпіскі 65 рублёў), «СБ-Беларусь сегодня» (47 рублёў) і «Гродненская правда» (36 рублёў). Мясцовая раёнка, на дзіва, у гэты пералік не ўваходзіць.

Грошы збіраюць з усіх, уключаючы фізрукоў і настаўнікаў музыкі, усё дзеля справаздачнасці на паперы. Выхавальніцы мусяць здаць па 15 рублёў, а нянечкі — па 10. Пры гэтым кожны квартал «падпісчыкі» мяняюцца. Гэтак робіцца і для палягчэння нагрузкі, і для дэманстрацыі «пашырэння аўдыторыі».

Каментары2

  • Сярожа
    18.07.2023
    В чем проблема отказаться? Нянечки и воспитатели нужны в любом саду. Им платят мизер. Никто не уволит из-за отказа,но рабы продолжают платить.
  • даведка
    18.07.2023
    СБ подчинена генералу КГБ, Гродненская правда полковнику КГБ, областной филиал Белпочты полковнику КГБ.

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць