Мінская гарадская ратуша ўрачыста запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць фотавыставу «Шэдэўры калекцыі і артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж».

У самым цэнтры сталіцы адбываецца летні музычна-турыстычны сезон. Вечары, канцэрты, выставы — нагода пазнаёміцца з гісторыяй бліжэй, даведацца пра нешта новае. У мінскай ратушы праходзіць выстава, прысвечаная 30-годдзю музея-запаведніка «Нясвіж». На ёй можна ўбачыць экспанаты музея, партрэты знакамітых людзей, якія ўнеслі свой уклад у гісторыю Нясвіжа, як граф Ян Аляксандр Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзеяч Вікенцій Гечан-Гечэвіч і многія іншыя.
Дзмітрый Яшчанка, дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», адзначыў, што Нясвіж — горад са сваёй вялікай гісторыяй. Наведнікам экспазіцыі будзе цікава адчуць атмасферу старажытнага Нясвіжа, пакратаць розныя артэфакты, убачыць партрэты людзей, якія займалі высокія чыны ў кіраўніцтве горада, уявіць, як яны жылі. Па словах Наталлі Жырко, першага намесніка дырэктара запаведніка, ідэя зрабіць выставу прыйшла спантанна. Каманда музейнікаў вырашыла прадэманстраваць 30 унікальных выставачных рэчаў і паказаць іх шырэй, чым у звычайнай экспазіцыі.
У зале, якая была аздобленая пад стыль XIX стагоддзя, можна было перанесціся ў мінулыя часы, знаёмячыся з артэфактамі. Сярод іх — парцаляна, вырабы з мармуру і срэбра, музычныя інструменты, слуцкія паясы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і збройнага майстэрства, гадзіннікі, старажытная мэбля, печы і каміны.
Таксама ў хуткім часе выстава будзе арганізаваная ў віртуальным фармаце, каб усе жыхары Беларусі мелі магчымасць паглядзець на экспанаты. У ратушы яе можна наведаць да 30 ліпеня.
Каментары