Свет77

Зяленскі звольніў пасла Украіны ў Вялікабрытаніі. Пасол нядаўна назваў яго словы «нездаровым сарказмам»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Вадзіма Прыстайку з пасады пасла Украіны ў Вялікабрытаніі. Адпаведны ўказ №442/2023 быў апублікаваны сёння. Звальненне адбылося пасля таго, як пасол раскрытыкаваў Зяленскага.

Фота: УНІАН

Пачалося з таго, што брытанскі міністр абароны Бэн Уолес 12 ліпеня заўважыў, што краіны Захаду хацелі б пачуць ад Украіны словы падзякі за пастаўкі ваеннай тэхнікі замест крытыкі рашэнняў аб адмове прыняць краіну ў склад НАТА паводле паскоранай працэдуры. Пасля гэтага Зяленскі на прэс-канферэнцыі заявіў, што не ведае, як яшчэ можна дзякаваць, і прапанаваў Уолесу напісаць, як гэта трэба рабіць. Украінцы могуць кожную раніцу прачынацца і дзякаваць міністру, сказаў ён. Прыстайка ў інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News назваў гэтае выказванне ўкраінскага прэзідэнта нездаровым сарказмам. Ён дадаў, што Украіна і Вялікабрытанія не павінны паказваць, што паміж імі ёсць рознагалоссі. 

Прыстайка быў паслом у Вялікабрытаніі з 20 ліпеня 2020 года.

Каментары7

  • Юннат
    21.07.2023
    Зеленский лев
  • mikola
    21.07.2023
    Zelenski ne prau...
  • даведка
    21.07.2023
    Дабы избежать подобных вещей нужно, как в Беларуси запретить послам говорить, а лишь читать по бумажке.

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць