Вайна2626

ЗША пакуль не хочуць перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS — The Washington Post

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўсё яшчэ адмаўляецца перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS, нягледзячы на просьбы з боку Кіева і ціск амерыканскіх заканадаўцаў.

АТАCMS. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, піша «Еўрапейская праўда».

Па словах прадстаўнікоў Пентагона і прэзідэнцкай адміністрацыі, на працягу некалькіх апошніх месяцаў не адбылося ніякіх змен і не было прадметных дыскусій па гэтым пытанні.

У Пентагоне лічаць, што ва Украіны ёсць больш надзённыя патрэбы. У ведамстве таксама асцерагаюцца, што адпраўка Украіне дальнабойных ракет сур'ёзна падарве гатоўнасць ЗША да патэнцыйных канфліктаў.

Як адзначылі чыноўнікі, колькасць ATACMS у амерыканскіх арсеналах павінна заставацца фіксаванай, пакуль іх не заменяць на ракеты наступнага пакалення з большай далёкасцю дзеяння PrSM. Чакаецца, што яны паступяць на ўзбраенне да канца гэтага года.

Выданне паведамляе, што Lockheed Martin штогод вырабляе 500 ATACMS, але яны прызначаныя для продажу іншым краінам.

Раней паведамлялася, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ідуць «ціхія» дэбаты адносна таго, ці варта пасылаць Украіне дальнабойныя тактычныя ракетныя сістэмы ATACMS.

Каментары26

  • Колян
    23.07.2023
    Они ждут нападения на Польшу? 
    Самим повоевать хочется?
  • Кастусь
    23.07.2023
    о,ни одну войну нельзя выиграть ракетами. Тем более если их штук 100-200.
  • мясцовы2
    23.07.2023
    На жаль стала відавочна, што ні ЗША ні краіны Эўразьвяза не маюць дастатковага ўзбраення, каб абараніць сябе. Я ўжо не кажу пра тое, хто там увогуле гатовы супрацьстаяць на полі бою. Выглядае гэта ўсё як вялікая бездапаможная слабасць.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць