Здарэнні33

Выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску 17 снежня 2022-га быў групавым суіцыдам — СК

Тады загінула шэсць чалавек. Цяпер следчыя сцвярджаюць, што выбух наўмысна выклікала двое жыльцоў гэтага дома, якія разлілі ў кватэры каля 10 літраў вадкасці, а пасля пашкодзілі газавую трубу і выклікалі выбух.

Скрыншот з відэа

Пажар у доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся каля трэцяй гадзіны ночы 17 снежня мінулага года. Падчас яго загінула шэсць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Тры чалавекі ў цяжкім стане былі шпіталізаваныя.

МНС тады паведамляла, што прычынай пажару мог стаць выбух пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчылі знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх захоўвалася гэтая вадкасць.

Скрыншот з відэа

Цяпер следчыя сцвярджаюць, што выбух наўмысна выклікала двое жыльцоў гэтага дома, якія разлілі ў кватэры каля 10 літраў вадкасці, а пасля пашкодзілі газавую трубу і выклікалі выбух. У выніку загінулі як самі, дык і яшчэ адна сям'я з таго самага пад'езда. Пацярпелі таксама іншыя выпадковыя людзі.

Крымінальная справа па гэтым факце цяпер спыненая дзеля таго, што мужчына і жанчына, якія такім чынам спрабавалі ўчыніць «групавы суіцыд», загінулі падчас выбуху.

Нядаўна паведамлялася, што падобным чынам імкнуўся скончыць жыццё самагубствам цяжкахворы пенсіянер з Добрушскага раёна на Гомельшчыне. У ягоным выпадку, праўда, людскіх ахвяр не было, застаўся жывым нават ён сам. У той жа час дом зараз мусіць пайсці пад знос. 

Каментары3

  • 1
    26.07.2023
    Брехня...
  • хтосьці
    26.07.2023
    Пра гэта казалі адразу https://tochka.by/articles/life/temnaya_istoriya_ochevidtsy_o_pozhare_na_bulvare_shevchenko_v_minske/
    А чаму загінулі людзі і згарэла кватэра аж на чацвёртым паверсе, хоць самагубцы былі на другім і з іншага боку, так і не патлумачылі? Ім нібыта ўваходныя дзверы выбіла выбухам, але як перакінуўся пажар, і чаму не ўратаваліся людзі - не зразумела.
  • Чакайце паўтор
    27.07.2023
    Я іх разумею

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць