Грамадства22

Фігуранта «справы Ціханоўскага» Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года калоніі

У судзе Жодзіна 25 ліпеня палітзняволенага Уладзіміра Кнігу асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Раней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі з барысаўскай калоніі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе мінімум чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы. 

Уладзімір Кніга. Фота: spring96.org

Уладзімір Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Ён жанаты, мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Уладзіміра затрымалі 4 чэрвеня 2020 года пасля пікету Святланы Ціханоўскай у Гродне. Раней Кніга служыў у міліцыі, у патрульна-паставой службе спецыяльнага прызначэння, але не ў АМАПе. У 2012 годзе яго асудзілі за перавышэнне ўлады. Праз два гады ён вызваліўся. Апошнім часам працаваў кіроўцам смеццявоза.

Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 мая ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК), а таксама ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). 

У Гродне 2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Тэрмін яго накіравалі адбываць у барысаўскую калонію № 14, дзе неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар. Праз шматлікія «парушэнні» правілаў унутранага распарадку (ПУР) палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. Вядома, што там яго таксама больш за чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.

Пазней з ініцыятывы адміністрацыі жодзінскай турмы супраць Кнігі завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).

У Жодзіне 29 чэрвеня над ім распачаўся суд. Справу разглядаў суддзя Іван Грынкевіч — ён жа нядаўна асудзіў паводле гэтага артыкула і Сяргея Ціханоўскага.

25 ліпеня Уладзіміру агучылі прысуд — прызначыць яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі.

Каментары2

  • Woodoo Cult
    30.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    30.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы8

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ4

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы8

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць