Свет44

Пад раніцу дроны атакавалі 50-павярховыя вежы Масквы-Сіці

У ноч на 30 ліпеня Маскву атакавалі беспілотнікі, як паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Пашкоджаны фасады дзвюх офісных вежаў, ахвяр няма. Яшчэ два дроны было збіта сістэмай СПА ў Падмаскоўі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што ў выніку здарэння аказаліся нязначна пашкоджаныя фасады дзвюх вежаў Масквы-Сіці. У 50-павярховым будынку IQ-квартала былі пашкоджаны шыбы на пятым і шостым паверхах. З будынкаў комплексу «Масква-Сіці» эвакуявалі людзей, паведамляе ТАСС.

У вежы «Вока-2» былі выбітыя шыбы з першага па чацвёрты паверхі.

У сувязі з надзвычайным здарэннем на вылеты і прылёты закрываўся маскоўскі аэрапорт Унукава. У паветранай зоне Масквы і Падмаскоўя забаранялі палёты.

У выніку атакі беспілотнікаў пацярпеў адзін чалавек. Загінулых няма.

У склад IQ-квартала ўваходзіць урадавы комплекс, дзе размешчана некалькі міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Мінэканамразвіцця, Мінпрамгандаль, Мінлічбы, Федэральнае агенцтва спраў нацыянальнасцяў, Расакрэдытацыя і Расстандарт. Тэлеграм-канал «Асцярожна, Масква» паведаміў, што выбуховай хваляй з офіса вынесла дакументацыю Мінлічбы.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, у нападзе ўдзельнічала тры беспілотнікі — адзін з іх знішчаны ў паветры над Адзінцоўскім раёнам Маскоўскай вобласці, два іншыя збітыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, яны ўпалі на тэрыторыі Масквы-Сіці.

Ранейшыя атакі дронаў у гэтым месяцы на Маскву былі 4, 24, 28 ліпеня.

Каментары4

  • Офис
    30.07.2023
    Так победим!
  • Bors
    30.07.2023
    Зачынілі аэрапорты каб хутчэй, без перашкод дроны дабраліся да вежау́))))
  • Петро
    30.07.2023
    Гэта былі зусім маленькія хоббі дроны

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць