Спорт11

Нямецкі футбольны клуб устанавіў унікальны рэкорд: на полі было адразу трое братоў

А галоўны трэнер — іх бацька.

Берлінская «Герта» ўстанавіла ўчора ўнікальны рэкорд. Гэта адбылося ў матчы супраць дзюсельдорфскай «Фартуны» ў першым туры другой Бундэслігі.

У каманды на полі адначасова знаходзілася трое родных братоў — венграў Дардаі.

У стартавым складзе выйшаў на поле Мартан Дардаі, а на замену выйшлі Пал (Палка) і Бэнцэ.

Да таго ж клуб трэніруе іх бацька Пал Дардаі, які ў свой час гуляў за «Герту» з 1997 па 2011 год.

Ягоны бацька Пал Дардаі таксама быў прафесійным футбалістам, а затым трэнерам.

«Герта», якая ў мінулым сезоне вылецела з Бундэслігі, прайграла ў выніку «Фартуне» 0:1.

Каментары1

  • Acab
    30.07.2023
    Шаноўная рэдакцыя, пісаніце, як ня цяжка, пра крыніцы Гертавага фінансаваньня. Такая клянавая канцэнтрацыя сьведчыць або пра пацалаванасьць бога сям'і або пра бюджэтную нэпатыскую кантору.
    На карысьць апошняга гавораць і спартовыя "дасягненьні" Герты.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць