Культура11

Віцебскую сінагогу рэстаўравалі за грошы спонсараў

Віцебская сінагога, якую ўрачыста адкрывалі сёння, прастаяла без даху апошнія 50 гадоў, пакуль не знайшліся сродкі на аднаўленне.

Адкрыццё сінагогі пасля аднаўлення. Фота: БелТА

Будынак Вялікай Любавіцкай сінагогі, узведзены ў пачатку XX стагоддзя, за савецкім часам перастаў быць культавым. У ім размяшчаліся і кінатэатр, і склад, і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Паступова ў Віцебску знікла грамада яўрэяў-хасідаў, якія маліліся ў гэтай сінагозе, і будынак прыйшоў у заняпад.

Фармальна ён належаў гораду, было некалькі спроб яго прадаць, але ахвотных не знаходзілася. 

Непасрэдна перад пачаткам рэстаўрацыі ў 2022 годзе ад пабудовы заставаліся толькі сцены — апошнія 50 гадоў яна прастаяла без даху. 

Так выглядала разбураная сінагога ў 2009 годзе. Фота: evitebsk.com

Зрэшты, спробы аднавіць помнік архітэктуры рабіліся ў 1990-я гады, ужо нават былі зацверджаныя архітэктурны праект і план рэстаўрацыі. Але на ўвасабленне гэтых планаў не знайшлося сродкаў. 

Увагу да будынка, які хоць і не меў ахоўнага статусу, але быў сведкам багатай на падзеі эпохі, спрабавалі прыцягнуць віцебскія актывісты. Тут некалькі разоў праводзіліся суботнікі па ачыстцы руін ад смецця і друзу. 

Аднаўленню сінагогі спрыяў Дом-музей Марка Шагала.

Культавы будынак месціцца непадалёк ад музея. У кнізе «Маё жыццё» мастак пісаў, што кожны дзень ягоны бацька раніцай ішоў у сінагогу, потым вяртаўся і толькі тады ішоў на працу. Супрацоўнікі музея мяркуюць, што сям'я мастака наведвала менавіта гэтую сінагогу, бо яна была найбліжэйшай ад дома Шагалаў на вуліцы Пакроўскай. 

Так з'явілася ідэя, што гораду было б няблага займець яшчэ адзін «шагалаўскі» аб'ект. Музей Марка Шагала далучыўся да міжнароднага праекта па захаванні яўрэйскай архітэктурнай спадчыны ў Беларусі, неаднаразова ладзіліся навуковыя канферэнцыі і круглыя сталы, дзе абмяркоўвалі лёс гэтай культавай пабудовы. 

Адкрыццё сінагогі пасля аднаўлення. Фота: БелТА

Дзякуючы асветніцкай і папулярызатарскай дзейнасці музейных супрацоўнікаў, пра занядбаны будынак Вялікай Любавіцкай сінагогі даведалася маскоўская грамада яўрэяў-хасідаў. Пачаліся пошукі спонсараў, і галоўным з іх стаў дабрачынны яўрэйскі фонд «Шміні».

Каментары1

  • бабруйчанін
    31.07.2023
    )))...??? " нн" фондпрєзідєнта рф грантавал камрадау люб...імых)))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?12

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты35

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

Рабочы загінуў на будоўлі ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША49

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць