Грамадства55

75-гадовага Барыса Хамайду арыштавалі на 15 сутак

75-гадовага віцебскага дэмакратычнага актывіста асудзілі да арышту ў судзе Верхнядзвінскага раёна, але падрабязнасцяў, паводле якога менавіта артыкула ён пакараны, сябрам і знаёмым не паведамілі. 

Барыс Хамайда

У Барыса Хамайды няма блізкіх сваякоў, якія маглі б даведацца дакладную прычыну арышту, і таму ён распавядзе пра гэта хіба што сам, калі выйдзе на волю.

Найверагодней, што адбываць арышт Хамайда будзе ў наваполацкім ІЧУ, бо пры Верхнядзвінскім РАУС няма адпаведных памяшканняў. Да ўсяго, для так званых «палітычных», арыштаваных па адміністрацыйных артыкулах, на Віцебшчыне не прымаюць перадач: пра гэта ў карных установах існуе адмысловае ўнутранае распараджэнне.

У тэрмін прысуджанага арышту ўвойдуць тыя трое сутак, якія Барыс Хамайда ўжо адбыў за кратамі. Ён быў затрыманы 28 ліпеня каля 11:30 на пероне чыгуначнай станцыі Бігосава.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыйны актывіст і вернік у апошнія гады стала бярэ ўдзел у пілігрымках. Гэтым разам ён збіраўся прайсці пехам 10 км ад Бігосава да Росіцы, дзе пілігрымы збіраліся ўшанаваць памяць ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, спаленых у 1943 годзе разам са сваімі парафіянамі ў мясцовым касцёле.

Аднак у дызель-цягніку памежнікі (Бігосава і Росіца знаходзяцца на беларуска-латышскім памежжы) правяралі ў пасажыраў пашпарты і ім не спадабалася, што на пашпарце Барыса Хамайды была вокладка з выявай «Пагоні». Тлумачэнні пра тое, што «Пагоня» ёсць нават на афіцыйным гербе Віцебскай вобласці, памежнікі слухаць не сталі і перадалі Барыса Хамайду супрацоўнікам міліцыі.

Каментары5

  • Надоел
    31.07.2023
    mikola ramanau, пошел вон!
  • Надакучыў
    31.07.2023
    mikola ramanau, пайшоў прэч!
  • Ёсік
    31.07.2023
    Дзядзьку 75 гадоў, суддзя, разумееш, што ты робіш? Што зрабіў гэты сталы чалавек, што ты яго пакараў соднямі? Што потым будзеш сьпяваць, боўдзіла.

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў24

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць