Свет

Паведамленне пра памілаванне Су Чжы было перабольшаннем. З яе знялі шэсць гадоў турмы, застаецца яшчэ 27

Частковае памілаванне экс-дзярждарадцы М'янмы распаўсюджваецца толькі на пяць абвінаваўчых прысудаў.

Protesters for the release of Aung San Suu Kyi Пратысты за вызваленне Аун Сан Су Чжы Протестующие за освобождение Аун Сан Су Чжи

Фота: Lauren DeCicca / Getty Images

Як паведамлялася, экс-дзярждарадца Мʼянмы Аун Сан Су Чжы (Aung San Suu Kyi) разам з 7700 іншымі зняволенымі была памілаваная ўладамі краіны. Але памілаванне толькі частковае.

Як піша The Wall Street Journal, спасылаючыся на заяву, якую ў аўторак, 1 жніўня, распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ Мʼянмы, Су Чжы была памілаваная за пяць правапарушэнняў, уключаючы парушэнне правіл каранціну з прычыны Covid-19 і незаконны ўвоз партатыўных рацый.

Прадстаўнік хунты Зо Мін Тун (Zaw Min Tun) заявіў журналістам, што памілаванне скароціць тэрмін зняволення Су Чжы на шэсць гадоў. Гэта значыць, што жанчыне застаецца адбыць яшчэ 27 гадоў пазбаўлення волі, калі хунта не ўнясе далейшых змен або рашэнняў, якія датычаць яе.

Партыя Су Чжы, Нацыянальная ліга за дэмакратыю, перамагла на выбарах у 2015 годзе — першых свабодных выбарах у краіне за чвэрць стагоддзя. Праз пяць гадоў, у 2020 годзе, яна зноў атрымала пераканаўчую перамогу.

Тады вайскоўцы зладзілі дзяржаўны пераварот за некалькі гадзін да таго, як парламент меўся сабрацца на першую сесію пасля выбараў, затрымалі Су Чжы ды іншых афіцыйных асоб, у тым ліку былога прэзідэнта Він Мʼінта, які таксама быў часткова памілаваны 1 жніўня гэтага года.

Аун Сан Су Чжы, якой цяпер 78 гадоў, знаходзіцца ў зняволенні з лютага 2021 года. Як адзначае выданне, адвакаты Су Джы не могуць сустрэцца з ёй са снежня 2022 года. Таксама немагчыма пацвердзіць паведамленні аб тым, што жанчына была нядаўна пераведзена з турмы ў дом у сталіцы краіны.

The Wall Street Journal адзначае, што, па ацэнцы палітолагаў, памілаваннем, якое было абвешчана 1 жніўня, кіраўнічая хунта М'янмы хоча паказаць, нібыта яна гатовая да зменаў. Аднак заходнія ўрады наўрад ці ўспрымуць гэты крок як рэальную саступку.

Дзяржаўны пераварот перарваў дзесяцігадовы працэс пераходу Мʼянмы да дэмакратыі і вярнуў краіну ў статус ізгоя. Моладзь масава пратэставала спачатку на вуліцах, а калі сутыкнулася з жорсткім падаўленнем з боку ўладаў, сышла партызаніць у лясы і горы. Узброены канфлікт распаўсюдзіўся на ўсю краіну. 

У панядзелак, 31 ліпеня, хунта працягнула надзвычайнае становішча, фактычна адклаўшы абяцаныя выбары да наступнага года, заявіўшы, што гэта неабходна для «стабільнасці».

У выніку перавароту, адзначае выданне са спасылкай на Асацыяцыю дапамогі палітычным зняволеным, загінула больш за 3800 чалавек, а амаль 20 тысяч застаюцца ў зняволенні.

Чытайце яшчэ:

М’янма: што адбываецца, калі сілавікі робяцца ўладнай кастай

Былую лідарку М'янмы перавялі ў адзіночную камеру. Раней яе асудзілі на 11 гадоў

У М'янме падчас пратэстаў за адзін дзень забілі больш за 100 чалавек. Сярод ахвяраў ёсць дзеці

«Незаконныя партатыўныя рацыі»: сілавікі выставілі абвінавачванні законным кіраўнікам М'янмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць