Свет88

У Свярдлоўскай вобласці Расіі «ўдзельнікі СВА» ледзь не ўтапілі дзяўчыну ў фантане з-за блакітнага колеру валасоў

1 жніўня ў парку Каменска-Уральскага, што ў расійскай Свярдлоўскай вобласці, двое мужчын напалі на 18-гадовую дзяўчыну і спрабавалі патапіць яе ў фантане.

Скрыншот відэа

Маці пацярпелай расказала журналістам, што нападнікі крычалі, што яны вярнуліся з «СВА» (уварванне ва Украіну ў Расіі афіцыйна называецца спецыяльнай ваеннай аперацыяй) і ім не спадабаўся блакітны колер валасоў дзяўчыны, а таксама тое, што «яна падобная да яўрэйкі». Адзін з мужчын зацягнуў дзяўчыну ў фантан і спрабаваў утапіць.

«Другі стукнуў па твары, пры гэтым пагражаў забойствам, калі яны яшчэ раз яе пабачаць», — распавяла маці пацярпелай.

Дзяўчына звярнулася з заявай у паліцыю, праводзіцца праверка.

Каментары8

  • Мікола)))
    03.08.2023
    яна падобная да яўрэйкі
    ========÷
    Маскавіцкі нацызм
  • “руzкі мір” нясе вайну і разбурэнні
    03.08.2023
    “руzкі мір” во всей красе. Хутка тое ж самае будзе і ў Беларусі, бо лукашэнка ўжо завёз вагнераўскіх злачынцаў ды забойцаў.
  • ром
    03.08.2023
    “руzкі мір” нясе вайну і разбурэнні, ты тольки прачнуся? У Беларуси дауно такая красата.. яшчэ з часоу як я у школу хадиу 20 гадоу таму

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянкі кажуць, што ў іх масава выпадаюць бровы з-за беларускага геля9

Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год3

У цэнтры Мінска пачалі знос будынка колішняй фабрыкі

У Ветцы мужчына ўпаў з моста і вісеў над ракой без прытомнасці4

У Літве пачалі будаваць завод боепрыпасаў ад нямецкага Rheinmetall2

Беларускія спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць