Грамадства66

Дзяўчына заўважыла камеру назірання ў прымерачнай крамы Sinsay. Вось што адказала дырэктарка

Днямі здарыўся новы канфлікт, звязаны з камерамі відэаназірання ў нечаканых месцах. Гэтым разам сумневы ў дзяўчыны выклікала прымерачная крамы Sinsay ў ГЦ «Карона» ў Мінску, піша Onliner.by.

Абураная дзяўчына даслала некалькі фота, дзе ў прымерачнай сапраўды можна заўважыць камеру відэаназірання. У той дзень жаданне працягваць шопінг у Веранікі рэзка знікла.

«А я ж прымярала ніжнюю бялізну», — абураецца дзяўчына. Размова з супрацоўнікам яснасці не дадала. Па словах кліенткі, прадавец проста паціснула плячыма.

Раней юрыст падрабязна тлумачыў правілы выкарыстання камер відэаназірання ў гандлёвых цэнтрах.

Калі коратка, то ў прымерачных ім дакладна не месца.

— Не дапускаецца выкарыстанне відэаназірання ў месцах, якія з'яўляюцца часткай асабістага (прыватнага) жыцця грамадзян. Так, па агульных правілах відэаназіранне недапушчальна ў бытавых і сантэхнічных памяшканнях (у туалетных пакоях, душавых, раздзявалках, прымерачных кабінках і г. д.), бо гэтыя памяшканні — не грамадскія месцы. Ці могуць асобныя арганізацыі ігнараваць правілы і ўсё ж падглядваць за пакупнікамі?

Па каментар журналісты звярнуліся ў саму краму Sinsay на Кальварыйскай.

Дырэктарка патлумачыла, што камера ў прымерачнай прысутнічае, гэта не муляж, але яна здымае выключна калідор. Тое, што адбываецца за закрытай шторкай, застаецца таямніцай для супрацоўнікаў.

— Можаце ўявіць сабе ўваход у прымерачную: паабапал ідуць кабінкі, а паміж імі свабодная прастора. Наша камера здымае выключна людзей у калідоры, гэта не шырокафарматная камера, якая мае агляд на 360 градусаў. Калі шторка адкрытая, вядома, на камеры будзе відаць, як чалавек апранаецца. Але закрытая шторка цалкам абараняе пакупніка ад старонніх. Гэта першы зварот наконт камеры відэаназірання ў гэтай краме, падкрэсліла дырэктарка.

Каментары6

  • Каранік
    04.08.2023
    Вось для такіх вось “прыміральшчыкаў ніжняй бялізны” і трэба камэры ставіць. Яна б яшчэ зубную шчотку затэсціла!
  • шчотка
    04.08.2023
    станік зараз можна прымяраць. і гэта правільна. бо складана станік "на вока" выбіраць
  • Лол
    04.08.2023
    Очередная мокрая киска озаботилась копирайтом)) кстати а разве можно примерять нижнее белье?

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць