Вайна33

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка расказаў, як на вайне яго выратаваў беларус

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка, ураджэнец Украіны Ігар Валабуеў, які адразу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай кінуў пасаду і з'ехаў на радзіму ваяваць, атрымаў за свае франтавыя подзвігі ўзнагароду УСУ «Залаты Крыж». А ў гутарцы з The Insider расказаў пра тое, як сутыкнуўся на фронце з самаахвяраваннем беларуса.

Ігар Валабуеў

«Я сам не ведаю дакладна, за што мне далі ўзнагароду. Я быў паранены пад Бахмутам і два месяцы аднаўляўся. Мяне параніла ў плячо. Мы выцягвалі параненага байца, цягнулі ў акопе пад абстрэлам.

Там было балота па калена, гразь. Мы яго цягнулі метраў сто дзесьці гадзіну, выцягнулі наверх, дзе быў раней пункт эвакуацыі, а потым расіяне так пачалі страляць, што бранятэхніка не магла ўжо пад'ехаць. Таму паўтара кіламетра трэба было на сабе яго несці.

Ён ляжаў на зямлі і быў у прытомнасці, мы спрабавалі аддыхацца.

Я вырашыў, што вазьму гнуткія насілкі, а побач стаяў малады хлопец, гадоў 20-ці, ён паклаў мне руку на бронік (бронекамізэльку) і кажа: «Стань перада мной».

Я стаў у цэнтр: з аднаго боку было тры чалавекі, а з другога — чатыры. Мы падняліся, зрабілі два крокі — і прагучаў выбух. Я думаў, што гэта было практычна за намі.

Нас усіх раскідала. Калі я яго ўбачыў, то падумаў, што яго разарвала напалову. Аказалася, што не, але ён загінуў. Гэта быў малады беларус, фактычна ён прыкрыў мяне сабой і загінуў. Ён чамусьці вырашыў, што павінен там стаяць, хоць там павінен быў быць я.

Вось так мне прыляцела, усе былі параненыя, і паранены атрымаў яшчэ адно раненне, і я таксама, але параненага ўсё роўна выцягнулі, і ён застаўся жывы», — расказаў Ігар Валабуеў.

Імя і прозвішча загінулага беларуса былы банкір не назваў, сам ён служыць у Інтэрнацыянальным легіёне УСУ.

Каментары3

  • Лол
    07.08.2023
    Тым часам у палітычнай праграме газпрамаўца Бабарыкі, яго партыі "Вместе" : - русский язык, это источник развития белорусского народа... Мы будем верны всем подписанным до нас договорам с Россией... ЕАЭС - главный экономический вектр развития Беларуси...

    Калі што, гэта з іх афіцыйнага сайта.  
  • Сярожа
    07.08.2023
    Лол, сейчас тебя заклюют адепты Вити)) а уж сколько людей за него агитировали. Сразу думаешь,что же с этими людьми не так,что они так охотно выбирают русскую консервы. Ванька Шило например,"борец со стажем" до сих пор топит за него.
  • Казік
    10.08.2023
    Лол, так працуе палітыка - праз кампрамісы і аб'яднанне. А пурыстам і самым нацыянальна правільным беларусам варта падумаць пра памылкі 30 папярэдніх гадоў.

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць