Эканоміка22

Знізілі мінімум цэн на мяса для Кітая і малако для Паўночнай Карэі

Мінсельгасхарч Беларусі змяніў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дамовах. Зроблена гэта пастановай ведамства ад 7 жніўня 2023 года № 99, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Гэтым разам змяніліся ніжнія гранічныя цэны на некаторыя тавары, якія пастаўляюцца ў Кітай і ў КНДР.

У прыватнасці, у Кітай можна будзе цяпер прадаваць мяса маладняку буйной рагатай жывёлы не танней за 3,4 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,5 даляра), мяса дарослых жывёл — не танней за 3,2 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,4 даляра).

У Паўночную Карэю — малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу большым за 1,5 мас. %, без дадавання цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў — не танней за 2,9 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,15 даляра).

Астатнія гранічныя мінімальныя цэны на тавары не змяніліся.

Каментары2

  • Ёсік
    09.08.2023
    Валюта патрэбная? Ялавічына па 11 рублёў. Самая танная ў крамах на 12,5. Цудоўны бізнэс. Расказваў раней чалавек, які займаўся маслам. Ёсьць кошт на сусьветнай біржы, хай будзе па 3,5 даляры за 1 кілаграм, таму ніхто па 4 не будзе набываць, хай яго хоць лукашэнка з колька асабіста рабілі. Таму у расею ішло па 2-2,5, а насельніцтва Беларусі дома купляе пачак за 1 даляр за 200 грамаў, за 5 даляраў за кілаграм. Вось і ўвесь бізнэс адткрэпкага хазяйствініка.
  • Žvir
    09.08.2023
    Nu, i voś, navošta hetaje fota akryvaūlienaje, niaūžo nie zrazumiela, pra što havorka ? I potym, sajt naviedvajuć viehany, treba ż uličvać takunu akaličnaść... Prybiarycie...

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць