Расіяне ўдарылі па гатэлі ў Запарожжы. Адзін чалавек загінуў, дзевяць параненыя
Расійскія вайскоўцы зноў, другі раз за тыдзень, ударылі па Запарожжы. Мэтай стаў цывільны будынак. Вядома ўжо аб адным загінулым і дзевяці параненых.

«У выніку ракетнай атакі на Запарожжа забіты адзін чалавек. Па стане на вечар 9 чалавек параненыя. Адзін з іх — у цяжкім стане», — напісаў у тэлеграме кіраўнік Запарожскай АВА Юрый Малашка.
«Ахвяр магло быць больш, калі б людзі праігнаравалі сігнал паветранай трывогі», — дадаў Малашка.
На абстрэл у вячэрнім звароце адрэагаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён выказаў свае спачуванні сям'і загінулага ад атакі чалавека.
На відэа, якое ён апублікаваў, відаць, як каля гатэля Reikartz у горадзе падымаецца чорны дым. Невядома, ці жылі ў гатэлі людзі і ці працаваў ён наогул.

На фотаздымках бачны будынак, які моцна пацярпеў ад абстрэлу, на іншым фота таксама відаць вялікая варонка.
Каментары