У цэнтры Капенгагена — 145 прац «Мужнасці і супраціўлення ў Беларусі 2020—2023»
Выстава «Мужнасць і супраціўленне ў Беларусі» складаецца з дзвюх частак.

Выстава адкрылася 9 жніўня і будзе працаваць да 23 жніўня ў цэнтры Капенгагена. Арганізатар выставы — асацыяцыя «Талака — сябры Беларусі ў Даніі».


На выставе можна ўбачыць каля 145 прац 30-ці мастакоў і фатографаў, паведамілі Budzma.org у асацыяцыі «Талака — сябры Беларусі ў Даніі».

Некаторыя з мастакоў — былыя палітвязні, напрыклад, Стася Міронцава і Кася Будзько.
Таксама частка выставы прысвечаная Алесю Пушкіну — гэта яго працы з-за крат і верш дацкага паэта, прысвечаны загінуламу ў турме мастаку.




Каментары