Эканоміка

У Мінскай вобласці за паўгода стала амаль у два разы менш аграсядзіб

У Мінскай вобласці прайшлі перарэгістрацыю каля 360 аграсядзіб. Пра гэта расказала загадчыца сектара турызму і арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Інга Малашкевіч.

Фота з сацсетак

«На пачатак жніўня ў сталічным рэгіёне зарэгістраваныя 358 суб'ектаў агратурызму, у тым ліку 37 новых. Усяго было пададзена 617 заяў», — заявіла Інга Малашэвіч.

Яна адзначыла, што для прыняцця рашэння аб статусе аграсядзібы на месцы выязджала спецыяльная камісія. Яна павінна была ацаніць, ці падпадае гэты аб'ект пад новыя крытэрыі для аграсядзіб. Калі ўладальнікі не згодныя з рашэннем камісіі, яны могуць падаць дакументы паўторна.

На 1 студзеня 2023 года на Міншчыне налічвалася 825 аграсядзіб. Да новага 2023 года вырашылі спыніць дзейнасць 375 іх уладальнікаў. А з ліпеня гаспадароў аграсядзіб чакалі сур'ёзныя змены, якія прымусілі іх сур'ёзна перабудаваць свой бізнэс або ўвогуле задумацца пра яго закрыццё.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць